З 1 ліпеня 2016 года базавая арэндная велічыня складала 13 рублёў 60 капеек. Да дэнамінацыі, з 1 красавіка па 30 чэрвеня 2016 года, яна была 136 тыс. рублёў.

Базавая арэндная велічыня штогод устанаўліваецца Саўмінам з улікам змянення індэкса спажывецкіх цэн за мінулы год у дачыненні да папярэдняга і прымяняецца з 1 красавіка года, у якім устаноўленая.

Базавая арэндная велічыня прымяняецца ў разліках арэнднай платы пры арэндзе плошчаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Гэта датычыцца ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50% акцый (доляў) знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машынамесцаў, іх частак, уключаючы капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), ізаляваныя памяшканні, іх часткі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.

Марына Носава, БелаПАН.

Поделиться ссылкой: