Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Усе адпушчаныя на свабоду былі затрыманыя ў якасці падазраваных па крымінальнай справе аб нібыта падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.
15:14 1 красавiка 2017
44
Памер шрыфта
1 красавіка адпушчаны на свабоду затрыманыя раней у якасці падазраваных па крымінальнай справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў актывісты арганізацыі «Малады фронт» (зарэгістраваная ў Чэхіі) Дзмітрый Крамянецкі, Раман Васільеў, Арцём Леўчанка і Уладзімір Яроменак. Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведамляюць родныя і сябры актывістаў.

Усе адпушчаныя на свабоду знаходзіліся ў СІЗА № 1 па вуліцы Валадарскага. Справу распачаў Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

Як паведаміў Уладзімір Яроменак, яму змененая мера стрымання, аднак ён застаецца ў статусе падазраванага.

Паводле інфармацыі адвакатаў і блізкіх затрыманых, якая афіцыйна не пацверджана, абвінавачанні ў навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках (ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) выставілі аднаму з лідараў «Маладога фронту» Дзмітрыю Дашкевічу і яшчэ як мінімум сямі затрыманым.

Затрыманні ў межах крымінальнай справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў пачаліся праз некалькі гадзін пасля заявы Аляксандра Лукашэнкі аб «баевіках, якія рыхтуюць правакацыю са зброяй», якую ён зрабіў 21 сакавіка падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць.

Увечары 23 сакавіка дзяржаўныя тэлеканалы паведамілі, што ў рамках распачатай КДБ крымінальнай справы па факце навучання і падрыхтоўкі да ўдзелу ў масавых беспарадках затрымана 26 чалавек, праведзена 29 вобыскаў.

Пазней з неафіцыйных крыніц праваабаронцам стала вядома пра затрыманне яшчэ двух фігурантаў справы.

Многія з затрыманых — былыя члены патрыятычнай арганізацыі «Белы легіён», якая не існуе ўжо 15 гадоў, а таксама актывісты афіцыйна зарэгістраванага бабруйскага клуба «Патрыёт». У рамках гэтай крымінальнай справы таксама затрыманы шэраг актывістаў «Маладога фронту» на чале з Дзмітрыем Дашкевічам.

КДБ па-ранейшаму нічога не каментуе.

Аляксей Арэшка, БелаПАН.
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Юрэк Юрэцкі: “Новая ўлада ў Польшчы мае намер падпарадкаваць медыя. І ўсё ідзе ў гэтым небяспечным накірунку”

21 лістапада Гродна наведаў Юрэк Юрэцкі, журналіст года ў Польшчы (2012 г.), выдавец газеты “Tygodnik Podhalanski”, дзе працуе два дзясяткі супрацоўнікаў.

Церковь решит, сколько раз можно вступать в брак

Русская православная церковь на заседаниях Архиерейского собора окончательно определится с вопросом, сколько раз верующим можно вступать в брак.