«Гэты канцэрт для нас у нечым знакавы і пераломны, бо амаль год у нас не адбывалася ў Беларусі афіцыйных выступаў, — распавядае лідар гурту Алесь Дзянісаў. — Віцебск — адзін з нашых шчаслівых і любімых гарадоў, у які мы прыязджалі яшчэ ў складзе гурту «Людзі на балоце» і маем вельмі шмат добрых сяброў у гэтым горадзе. У нас была думка прывезці абсалютна новую праграму, але вырашылі, што будуць прэзентаваныя толькі некалькі новых песень з будучага альбома, праца над якім вядзецца цяпер. Увогуле, у Віцебску прагучаць амаль усе песні гурту, і мы спадзяёмся, што незадаволеных не застанецца!», цытуе “Новы час“.
DZIECIUKI — фольк-панк гурт, заснаваны ў 2012 ў Горадні. Спяваюць аўтарскія тэксты на гістарычную тэматыку аўтарства Дзяніса Жыгаўца. Маюць EP, на пачатку 2014 выдалі дэбютны альбом «Гарадзенскі гармідар». Прызнаныя «Гуртом года» на прэміі «Героі года—2014».
 
Фота з адкрытых крыніц
 

Поделиться ссылкой: