Чарнобыльскі Шлях гэта памяць пра вельмі трагічныя падзеі для краіны, таму трэба яго праводзіць не зважаючы на напружаную сітуацыю апошніх падзеяў, кажа адзін з заяўнікаў акцыі намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрый Меляшкевіч, перадае racyja.com.

— Безумоўна, што фон, створаны гвалтоўнымі дзеяннямі улады: разгонам 25 сакавіка, масавымі рэпрэсіямі, якім падвергліся сотні людзей, затрымання, — усё гэта можа паўплываць на колькасць людзей, што выйдуць на Чарнобыльскі шлях, але ж мы таксама ведаем, што ўлады традыцыйна дазваляюць гэтае мерапрыемства і яно праходзіць у вельмі спакойнай абстаноўцы, бо гэта жалобнае мерапрыемства, якое нагадвае нам пра трагедыю мінулага.

Як дамовіліся сябры аргкамітэту па правядзенні «Чарнобыльскага Шляху», замест традыцыйнага месца збору на Акадэміі Навук мяркуецца сабраць маніфестантаў каля будынку Оперы, пасля чаго калона рушыць да капліцы памяці ахвяр Чарнобылю.

 
Фота “Новы час”
 

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»