Героиня снимка, по просьбе «Салiдарнасцi», поделилась своими мыслями и ощущениями о последних событиях в Минске, а также объяснила свой поступок:

– Я працую медсястрой. Чаму вырашыла пайсцi? Ну, як ужо пiсалi ў сецiве, «пайсцi – страшна, не пайсцi – сорамна». Адно сумна – хоць 25 сакавiка свята, але iшлi туды многiя зусiм не са святочным настроем. Я некалькi год не хадзiла на мiтынгi, але, прабачце, сядзець дома, калi за апошнi месяц сотнi людзей затрымалi – не дазваляе сумленне.

Наконт таго, што мяне ўразiла. Метады ва ўлады ўсё тыя ж – напужаць, не пусцiць, затрымаць. Ну яшчэ дадалося – адсутнасць лiдараў. А вось што выклiкала абурэнне, дык гэта колькасць затрыманых, быццам вялiкай «мятлой» пачысцiлi праспект. Яшчэ была сведкай, як сталага дзядулю абражалi, бо ён проста стаяў там, дзе «нельга».

Наконт малiтвы хачу сказаць: ведаеце, калi хоць адзiн з тых хлопцаў пачуў яе, а яны чулi… Я не шукаю рэвалюцыi, я хачу кампрамiсу без гвалту. I яшчэ без амбiцый, таму мне не сорамна стаяць на каленях.

Фото Павел Мартинчик

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»