Намеснік старшыні БАЖ Аліна Суравец і начальнік юрыдычнай службы асацыяцыі Алег Агееў яшчэ на мінулым тыдні запісаліся на прыём да міліцэйскага чыноўніка, каб абмеркаваць сітуацыю з масавымі затрыманнямі журналістаў і фармат працы міліцыі падчас акцыі 25 сакавіка. Як паведамляе прэс-служба БАЖ, напярэдадні Агееў не змог атрымаць у МУС інфармацыю аб тым, у які час Мельчанка зможа прыняць прадстаўнікоў БАЖ. У тэлефоннай гутарцы супрацоўнік прыёмнай паабяцаў, што звяжацца з імі 22 сакавіка з 9.00 да 10.00, але так і не зрабіў гэтага.

Асацыяцыя мае намер звярнуцца ў пракуратуру з заявай аб прыцягненні чыноўніка да адказнасці за парушэнне закона “Аб зваротах грамадзян”. БАЖ таксама чарговым разам заклікае беларускую міліцыю “спыніць канфрантацыю з журналістамі і памятаць, што журналісты выконваюць свае прафесійныя абавязкі”.

Паводле звестак БАЖ, у сакавіку ў Беларусі зафіксаваныя 28 выпадкаў затрымання журналістаў міліцыяй падчас выканання прафесійных абавязкаў. “Некаторыя затрыманні адзначаліся асаблівай жорсткасцю, журналісты атрымалі пашкоджанні, адабраная тэхніка”, — адзначаецца ў паведамленні.

 
Фота: google.by

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»