Адмыслова пад імпрэзу брэсцкія панкі вырашылі ўзгадаць старую песню, якая была напісаная ў суаўтарстве з другім вакалістам гурта Васілём Рыжым. Пасля яго сыходу з “Дай Дарогу!” трэк больш не выконвалі, перадае “Еўрарадыё“, але цяпер пад нагоду яго было вырашана ўзгадаць.

Гурт “Дай Дарогу!” адсявяткуе День Волі выступам у Варшаве

“Плануем упершыню выканаць песню “Hlopaki z Terespolu”, якая выходзіла на пачатку дзвюхтысячных на альбоме “На морозе”, — кажа дырэктар гурта Яўген Крук. — Адмыслова пад канцэрт аднаўлялі тэкст песні, бо ён быў згублены, доўга шукалі рукапіс Юры Стыльскага, знайшлі, нешта здымалі з аўдыёверсіі, яле там дакладна не разбярэш, ды і польская мова ў ім была не дакладная. Таму адноўлены варыянт мы даслалі ў Польшчу на рэдактуру… Карацей, вырашылі, апроч Дня Волі, яшчэ і гэты трэк уваскрэсіць”.

Апроч “Дай дарогу!”, у варшаўскім клубе Makulatura выступяць яшчэ трыа з Брэста WeArtists, а таксама палякі Skadyktator і Firenze. На наступны дзень, 26 сакавіка “Дай дарогу!” перасунуцца ў Прагу, дзе адыграюць тую ж праграму ў клубе CraftHouse.

Гурт “Дай Дарогу!” адсявяткуе День Волі выступам у Варшаве

Фота з архіва “Дай Дарогу!”

Поделиться ссылкой: