Сёння ў Мінску адбыліся вобшукі на кватэрах Паўла Букі і Змітра Канаплянікава — сябраў Грамадскага аб’яднання «Інстытут матэматыкі і кібернетыкі».

Паводле словаў Паўла Букі, падобнае «запрашэнне» атрымаў і яго калега Зміцер Канаплянікаў. Жонка Змітра, Таццяна Тоўсцік, якая таксама супрацоўнічае з «Інстытутам матэматыкі і кібернетыкі», засталася дома, бо мае на руках малое дзіця.

У Беларусі, паводле словаў Паўла Букі, магчымасці дзейнічаць не было, таму яны дамовіліся з Міжнародным эканамічна-гуманітарным універсітэтам імя акадэміка Сцяпана Дзем’янчука ў Роўне (Украіна). Там беларускамоўныя праграмісты мусілі вучыцца асобнай плынню і пасля чатырох гадоў навучання атрымліваць афіцыйны ўкраінскі дыплом.

У Беларусі сябры грамадскага аб’яднання ладзілі толькі бясплатныя лекцыі.

«Мы ні ў чым не вінаватыя, — упэўнены Павал Бука. — Мы вельмі доўга думалі, як арганізаваць нашу дзейнасць так, каб не парушыць ніводнага закона».

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»