Судовае пасьляслоўе да «Маршаў недармаедаў» у Менску, Горадні, Магілёве

1

Першай судзілі студэнтку Лінгвістычнага ўніверсітэта Лізавету Пракопчык. Супрацоўнікі АМАПа Батун і Антановіч сказалі, што дзяўчына выказвалася нецэнзурнай лаянкай. Супраціўлялася, крычала.

Судовае пасьляслоўе да «Маршаў недармаедаў» у Менску, Горадні, Магілёве

Пракопчык заявіла хадайніцтва дапытаць дзяўчыну, якая ішла разам зь ёй. Сведка Сахарчук кажа, што яна была разам з Пракопчык. Пракопчык была ў медыцынскай павязцы, бо хварэе на грып. Яна не лаялася, ішла спакойна.

Нягледзячы на гэта Лізавеце Пракопчык далі 13 сутак, піша Радыё Свабода.

 

Сяргею Мацкойцю — 15 сутак

У Першамайскім раённым судзе пакаралі Сяргея Мацкойця на 15 сутак арышту. Ён таксама быў арыштаваны прэвэнтыўна. Супраць яго сьведчылі тыя ж самыя АМАПаўцы, што і супарць Лізаветы Пракопчык.


Яўген Дзядкоўскі — 15 сутак

У Першамайскім раённым судзе Менску Яўген Дзядкоўскі пакараны арыштам у 15 сутак. Ён таксама быў затрыманы прэвэнтыўна, да пачатку маршу ў Менску.

Судовае пасьляслоўе да «Маршаў недармаедаў» у Менску, Горадні, Магілёве

Аб месцазнаходжанні родных многія даведаліся толькі сёння.

— Паўночы стаяў з іншымі бацькамі пад Цэнтральным РУУС, чатыры гадзіны. Так і не сказалі, там ён ці не. Што за краіна такая? Яшчэ і не пускалі ўнутр, будынак ачапіў АМАП, – кажа мужчына, у якога ўчора пасля маршу прапаў сын Юрый Пішчэлін. – Не ў тым тралейбусе ехаў дадому! Нічога не сказалі – хто забірае, за што. Забіралі на мікрааўтобусах без нумароў, у РУУС такія ж стаялі, з таніраваным шклом.

Мужчына кажа, што паводле спісу ў інтэрнэце сабраў дазволеную перадачу, піша Tut.by.

Магілёўскага каардынатара руху «За свабоду» Аляксандра Сілкова абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванай акцыі 15 сакавіка, піша БелаПАН.

Судовае пасьляслоўе да «Маршаў недармаедаў» у Менску, Горадні, Магілёве

Сілкоў быў адным з заяўнікаў акцыі, якую мясцовыя ўлады не санкцыянавалі. 15 сакавіка яго даставілі ў Ленінскі РУУС за некалькі гадзінаў да акцыі. Яго затрымалі прыблізна на 6 гадзінаў, вазілі ў пракуратуру, дзе папярэдзілі за адказнасьць за несанкцыянаваную акцыю, а таксам склалі адміністрацыйны пратакол за арганізацыю акцыі. Пасьля складаньня пратаколу яго адпусьцілі, сказалі чакаць позву ў суд.

Усяго ў Магілёве 15 сакавіка былі затрыманыя прынамсі 11 чалавек.

Ўчора ў Мінску, Магілёве і Гродне былі затрыманыя, паводле розных ацэнак, ад 35 да 50 чалавек.

Многія затрыманыя былі жорстка збітыя.

 
 

Судовае пасьляслоўе да «Маршаў недармаедаў» у Менску, Горадні, Магілёве

 

Прэсавы сакратар МУС Беларусі пра затрыманьні

На пытаньне, чаму міліцыя ў цывільным брутальна затрымала дзясяткі ўдзельнікаў мірнага шэсьця 15 сакавіка ў Менску, якое было дазволена гарадзкімі ўладамі, прэсавы сакратар МУС Беларусі Канстанцін Шалькевічадказаў карэспандэнту Свабоды:

«Пішыце запыт, і вам адкажуць. Адсочваецца інфармацыя, мы вам усё скажам. Чакайце афіцыйнай пазыцыі, мы яе давядзём да ўсіх СМІ».

Наконт таго, што затрыманьні праводзіліся супрацоўнікамі ня ў форме, а ў цывільным адзеньні, патлумачыў, што яны мелі на гэта права.

У суд Цэнтральнага раёна Мінска прывезлі 24 затрыманых пасля акцыі 15 сакавіка. Міліцыянты вывелі затрыманых з двух «аўтазакаў». У кожным зь іх было па 12 чалавек. У тым ліку Пятро Маркелаў, Юля Філіпава, Наста Ранько, Алена Дубовік.

Студэнтку БДУІР Сьвятлану Серавокую, якую судзяць у Першамайскім раённым судзе Менску, затрымлівалі людзі ў цывільным, даглядалі таксама ў цывільным, адзін быў у форме. Яны ж і сьведчаць.

Серавокую забралі ў пераходзе каля кінатэатра «Кастрычнік». Абвінавачваньні тыя ж — супраціў работнікам міліцыі, лаялася нецэнзурна. Серавокая настойвае, каб паглядзелі відэазапіс з камэраў назіраньня ў пераходзе.

Сьвятлане Серавокай — 14 сутак.

У Цэнтральным судзе Менску пачаліся суды над затрыманымі падчас «Маршу недармаедаў» 15 сакавіка. Усяго у судзе 24 затрыманых. Адной зь першых пачалі судзіць Алену Немік.

Судовае пасьляслоўе да «Маршаў недармаедаў» у Менску, Горадні, Магілёве

Алена Немік распавяла, што да 3 ночы афармлялі пратаколы, паспала 2 гадзіны, ды і то зь перапынкамі, бо часта ўключалі яркае сьвятло. Алену затрымлівалі ў тралейбусе. Яна заявіла, што хоча замовіць адваката, таму судзьдзя абвясьціла перапынак на 15 хвілінаў.
 
Хто судзьдзі?

У Цэнтральным судзе Менску затрыманых будуць судзіць Вікторыя Шабуня, А. Длужнеўскі, Міхаіл Хома, Натальля Вайцэховіч, Т. Рак.


Сьведкі — байцы АМАП

Зноў сьведкам выступае АМАПавец Павал Батун. Паўтарае, што дзяўчына нецэнзурна лаялася, супраціўлялася, крычала. Кажа, што быў сьведкам непадпарадкаваньня і хуліганства з боку Серавокай. Адвакат задае нязручныя пытаньні. Батун блытаецца ў паказаньнях.

Судовае пасьляслоўе да «Маршаў недармаедаў» у Менску, Горадні, Магілёве

 

Алена Немік крычала «Дапамажыце»

У Цэнтральным раённым судзе Менску суд над Аленай Немік. Яна не прызнала віны, кажа, што ўдзельнічала ў дазволенай акцыі ў складзе удзельнікаў шэсьця, твар не закрывала, ніхто яе не папярэджваў, што яна нешта парушае. Пасьля заканчэньня шэсьця, на перакрыжаваньні каля плошчы Бангалор села ў тралейбус і паехала дамоў.

На перакрыжаваньні вуліц Багдановіча з праспэктам Машэрава ў тралейбус ўварваліся людзі ў цывільным, пачалі выцягваць пасажыраў і ў тым ліку яе з тралейбуса. Гэтак яна апынулася на вуліцы. Яна спалохалася, крычала «Дапамажыце!». Там яе спрабавалі трымаць людзі, якія былі на прыпынку, адна жанчына яе абняла. Але міліцыянты адарвалі яе, і гэтак яна апынулася зноў у руках міліцыянтаў у цывільным, якія не прадстаўляліся, хаця яна іх пытала, хто яны. Згадала, што ў тралейбусе павалілі на падлогу палову пасажыраў.

Алена ўказала суду, што потым у Цэнтральным РУУС усе яе рэчы былі апісаныя і ніякай маскі ці іншых рэчаў, якімі можна закрыць твар, у яе не было знойдзена. 

«Вясна» называе імёны двух удзельнікаў акцыі 15 сакавіка ў Горадні, на якіх склалі пратаколы: гэта Раман Кац і Андрэй Кніга. Яшчэ аднаго затрыманага — непаўнагадовага — адпусьцілі зь Ленінскага РАУС уночы. У суд Ленінскага раёну таксама вязуць актывіста АГП Аляксандра Лаўрэньцьева. Старшыня суду адмовілася сустрэцца з праваабаронцамі, бо непрыёмны дзень.

Увечары 15 сакавіка каля 22.30 з Цэнтральнага РУУС Мінска адпусцілі Яна Мурашку — непаўналетні хлопец быў затрыманы пасля акцыі пратэсту. 

Як паведамлялася ў СМІ і сацсетках, каля рэстарана “Белая вежа” група невядомых у цывільным затрымала тралейбус, у якім ехалі ўдзельнікі дазволенай акцыі пратэсту. Невядомыя ўварваліся ў тралейбус і сталі затрымліваць усіх запар.

Па словах Мурашкі, якія перадае “Беларускі партызан”, пры затрыманні ўсіх вельмі моцна білі, у тым ліку дзяўчат. Сам хлопец кажа, што яго білі ў жывот. У мікрааўтобусы затрыманых закідвалі на падлогу, а потым сядалі на іх зверху. Праз пэўны час старэйшы гэтай групы запатрабаваў спыніць здзек.

У Цэнтральным РУУС, па словах хлопца, затрыманых трымалі каля сцяны на “расцяжцы” — з шырока расстаўленымі нагамі і разведзенымі ў бакі рукамі, абапертымі на сцяну.


У Мінску за ўдзел у Маршы недармаедаў судзяць 21-гадовага расіяніна

21-гадовы грамадзянін Расіі Павел Маркаў быў затрыманы ў Мінску 15 сакавіка пасля дазволенага ўладамі Маршу недармаедаў. Маладога чалавека абвінавачваюць у непадпарадкаванні законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі (артыкул 23.4 КаАП) і парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Справу разглядае суддзя Вікторыя Шабуня.

Павел Маркаў пастаянна жыве ў Маскве, а ў Мінску быў праездам.

Судовае пасьляслоўе да «Маршаў недармаедаў» у Менску, Горадні, Магілёве

Перад пачаткам працэсу суддзя дала яму азнаёміцца з матэрыяламі справы. З пратакола, які склалі на хлопца, высвятлілася: да адміністрацыйнай адказнасці яго прыцягнулі за тое, што ён прымаў удзел ва ўчорашнім маршы і быў у масцы.

Павел Маркаў не прызнаў сваёй віны. Паводле яго слоў, ён не ўдзельнічаў ні ў якіх акцыях пратэсту, а проста ўвечары гуляў па Мінску.

— Забіралі ўсіх, хто быў у тралейбусе, у якім я ехаў, — растлумачыў Павал сваё патрапленне ў міліцыю. — Патрабаванняў ніякіх да мяне не прад’яўлялі, проста заламалі рукі і завялі ў мікрааўтобус, як і астатніх.

Сведкамі па справе ў суд прыйшлі два супрацоўнікі АМАП. Адзін з іх, Раман Торык сказаў, што затрыманы «выказваўся супраць дзейнай улады і Дэкрэта № 3», а на патрабаванні зняць маску не рэагаваў. А пры затрыманні «ўпіраўся, супраціўляўся і размахваў рукамі».

— Навошта вы гаворыце не праўду? – спытаў абвінавачаны ў сьведкі.

— Я кажу праўду. Хто ж прызнае, што ён нешта рабіў?! – адказаў Раман Торык.

Амапаўцы запэўнівалі суд, што прадстаўляліся затрыманаму перад тым, як зацягнуць яго ў службовую машыну.

— Я настойваю на тым, што гэта няпраўда. Я не бачыў, каб яны хоць камусьці, каго затрымлівалі прад’яўлялі пасведчання або прадстаўляліся, – заяўляе Павел. 


Павал Маркаў атрымаў 15 сутак, абвясьціў галадоўку

У судзе Цэнтральнага раёну затрыманы Павал Маркаў атрымаў 15 сутак і абвясьціў галадоўку на знак пратэсту супраць незаконнага рашэньня. Цяпер судзяць Вольгу Філіпаву і Лідзію Вярыгу.

Арсеній Канаплеў — 13 сутак арышту

Суд Першамайскага раёну Менску вынес вырак Арсенію Канаплёву — 13 сутак.

Алена Немік «выкрыквала антыдзяржаўныя лёзунгі». Сьведка: на судзе ня той міліцыянт, які затрымліваў

Другі сьведка ў справе Алены Немік, які быў напарнікам Манахава (сваё імя і прозьвішча назваў неразборліва), заявіў: «Затрыманая была ў павязцы на твары, на нашы патрабаваньні зьняць павязку не рэагавала».

«Яны таксама выкрыквалі антыдзяржаўныя лёзунгі, а гэтая грамадзянка паводзіла сябе вельмі актыўна, крычала і размахвала рукамі. Гэта працягвалася і на прыпынку каля плошчы Бангалор. А потым, калі мы іх папрасілі выйсьці з тралейбусу, яны адмаўляліся, чапляліся за поручні. Тады адносна іх была ўжытая фізычная сіла», – заявіў міліцыянт.

Паводле яго, Немік аказвала супраціў, калі яе выводзілі з тралейбусу. На пытаньне судзьдзі, ці хто аказваў ёй дапамогу, міліцыянт заявіў: «Не магу згадаць, тым была мітусьня, шмат людзей затрымлівалі».

Паводле сьведкі, калі Алену Немік выводзілі з тралейбусу, у яе на твары «яшчэ была маска».

Немік жа запрасіла ў якасьці сьведкі журналістку «Народнай волі» Любоў Лунёву. Суд задаволіў хадайніцтва. Сьведка распавяла пра затрыманьне Немік:

«Я зь іншымі журналістамі ехала ў наступным тралейбусе і на прыпынку мы выйшлі і ўбачылі, як некалькі міні-бусаў падрэзалі папярэдні тралейбус і пачаўся захоп маладых пасажыраў. Брутальна, за валасы цягнулі дзяўчын, патдетка білі ў пах, кагосьці цягнулі за ногі. Усе крычалі. Я даўно ў гэтай прафэсіі даўно, але не памятаю такога затрыманьня. Навошта было гэтак біць? Алена была на прыпынку, учапілася за маю куртку, але вось гэты міліцыянт яе схапіў і пацягнуў. Яна была ў паніцы, учапілася ў нас. Калі яна да нас падбегла, твар быў адкрыты, на ёй не было маскі і не было шаліка на плячах. Кіроўцы быў разгублены, бо на яго вачах такое адбывалася ў тралейбусе. Аднаму пасажыру, які проста ехаў, разьбілі галаву. Таму мы і падумалі, што і яна мала быць проста пасажырам».

Таксама, паводле Лунёвай, яна не чула, каб анархістаў папярэджвалі аб тым, каб яны зьнялі маскі з твараў.

Пасьля апытаньня сьведак судзьдзя зачытала матэрыялы справы. Паводле дакумэнту, Алена Немік закрывала твар маскай падчас шэсьця і не зьняла маску пасьля патрабаваньня міліцыі.

Лунёва вярнулася ў суд і сказала, што ўбачыла ў калідоры міліцыянта, які насамрэч затрымліваў Немік.

«А той сьведка, які сядзеў у зале і казаў, нібыта гэта быў ён, насамрэч яе не затрымліваў. Ёсьць і відэа, можна паглядзець», – патлумачыла сьведка. Судзьдзя на гэтую інфармацыю пакуль не адрэагавала, а працягнула зачытваць дакумэнту справы.

У матэрыялах справы пра вобшук і перапіс рэчаў: там няма маскі, але ёсьць шалік. «Бежавага колеру, з узорам», – патлумачыла Алена Немік на пытаньне судзьдзі.

Судзьдзя заявіла, што момант затрыманьня не ўваходзіць у межы справы, паколькі Немік інкрымінуецца толькі тое, што яна была ў масцы і не зьняла яе пасьля патрабаваньня. 

Максім Курцоў — 12 сутак

У судзе Цэнтральнага раёну Менску вынесены вырак Максіму Курцову — 12 сутак арышту.

Малюковай Аксане — 13 сутак.

Алена Дубовік перад судом распавяла, што затрыманых у Менску 15 сакавіка ў міліцэйскіх бусах «моцна білі, што ў трох сінякі пад вачыма», а яе саму «моцна пацягалі за вопратку». Дубовік пасьпела замовіць адваката, суд пагадзіўся.

Судовае пасьляслоўе да «Маршаў недармаедаў» у Менску, Горадні, Магілёве

Алена Дубовік

На пытаньне судзьдзі Валера Есьмана, ці давярае Дубовік суду, тая адказала: «Ня будзем зацягваць працэс».

Паводле пратаколу, Дубовік «хавала твар пад маскай» падчас шэсьця і адмовілася выконваць патрабаваньне супрацоўніка МУС зьняць маску, чым аказала непадпарадкаваньне.

Дубовік віну не прызнала і адмовілася даваць паказаньні. Сказала адносна пратаколу, што «там усё напісана пад капірку і недакладна».

Сьведка-міліцыянт Манахаў распавёў суду, што Дубовік ішла падчас шэсьця ў масцы на твары. «На заўвагі не рэагавала, маску не зьняла». Ён заяўляе, што асабіста зьвяртаўся да шэрагу ўдзельнікаў шэсьця ў масках.

У суд прыйшоў і другі сьведка, які таксама быў другім сьведкам на судзе надАленай Немік. Назваў прозьвішча — Торык, імя не было чуваць. Сказаў, што ўдзельнікам шэсьця ў масках на тварах міліцыянты казалі, што гэта парушэньне і маскі трэба зьняць, але тыя не падпарадкаваліся. Пры затрыманьні Дубовік у тралейбусе яна, паводле сьледкі-міліцыянта, адмаўлялася сама выходзіць, крычала, аказвала супраціў, хаця была папярэджаная. З тралейбуса яе выводзілі гвалтам.

Адвакат Алены Дубовік распытвае сьведку-міліцыянтаў. Пасьведчаньне, сказаў міліцыянт, ён Дубовік не паказваў: «паказваў мой напарнік». Якая была маска дакладна на твары Дубовік, сьведка не памятае, «бо шмат было затрыманых, не лічыў». Дзе менавіта ў тралейбусе знаходзілася Дубовік, ён згадаць не змог: «яны там усе рухаліся». 

Алена Немік асуджаная на 13 сутак адміністрацыйнага арышту.

Алене Дубовік — 12 сутак

Дубовік сказала пра прысуд: «Усе зразумела. Дзякуй за магчымасьць пагаладаць». Раней затрыманая папярэдзіла, што абвесьціць галадоўку.

Васіль Аўчарэнка – 14 сутак адміністрацыйнага арышту.


«Рухаўся ў калёне з маскай на твары» ці «ішоў па справах, сеў у тралейбус»? Маска згубілася

Судзьдзя Валер Есьман судзіць студэнта Уладзімера Ларыёнава, затрыманага разам з анархістамі 15 сакавіка ў Менску.

Ларыёнаў заявіў, што нават копію пратаколу яму не паказвалі, папрасіў азнаёміцца з матэрыяламі справы. Судзьдзя прадставіў такую магчымасьць.

 

Судовае пасьляслоўе да «Маршаў недармаедаў» у Менску, Горадні, Магілёве

Уладзімер Ларыёнаў

Абвінавачаны не прызнаў віны, сказаў, што ня быў на акцыі, апынуўся ў раёне вуліцы Сурганава па справах, бачыў там людзей са сьцягамі. Сеў на прыпынку ў тралейбус, каб ехаць на Нямігу, яму трэба было адвезьці дакумэнты. Раптам у тралейбус уварваліся людзі ў цывільным і пачалі выцягваць пасажыраў, у тым ліку і яго. Ён лічыць, што нічога не парушаў і яго незаконна спрабуюць прыцягнуць да адказнасьці.

Суд выклікаў сьведак. Першы сьведка — Захар Тарасевіч, міліцыянт менскага АМАПу. Пра Ларыёнава Тарасевіч сказаў, што 15 сакавіка затрымліваў яго пасьля «маршу недармаедаў».

«Там была група ў масках, іх папярэджвалі, што ў масках нельга. Але яны не адрэагавалі, таму іх пасьля акцыі затрымалі. Яны спрабавалі ўцячы. Ларыёнаў рухаўся ў калёне таксама ў масцы на твары. Іх усю групоўку папярэджвалі. Яны адпіхваліся рукамі. Непасрэдна Ларыёнава я затрымліваў: ім прапаноўвалі, але яны адмаўляліся».

Ларыонаў спытаў, дзе ж мая маска: «Вы ж кажаце, што мяне затрымалі з маскай, і дзе яна? У пратаколе затрыманьня ці дзе?». Сьведка ня змог адказаць.

Другі сьведка-міліцыянт кажа, што затрымліваў Ларыёнава пасьля шэсьця, што той не падпарадкаваўся законным патрабаваньням зьняць з твару маску. Ларыёнава, кажа міліцыянт, затрымалі каля дома №36 па праспэкце Машэрава: «Размахваў рукамі, аказваў супраціў, крычаў».

– А ў шэсьці ён браў удзел?

– Так. Яны ішлі і не рэагавалі.

Судзьдзя спытаў, якога колеру была маска. Міліцыянт сказаў «чорная». Затрыманы на гэта адказаў, што яго затрымліваў іншы чалавек, а гэтага сьведку ён упершыню бачыць.

Ларыёнаву 12 сутак, маску не знайшлі.

Марына Дубіна — 14 сутак адміністрацыйнага арышту

У Першамайскім раёне асуджаная Марына Дубіна, затрыманая да пачатку акцыі на вуліцы Сурганава. Яна атрымала 14 сутак. Сяргей Маскалёў, сьведка-АМАПавец, які затрымліваў Дубіну: «Груба лаялася, крычала, упіралася ў зямлю, падала». На пытаньне, дзе гэта адбывалася, называе адрас пр. Незалежнасьці, 66.

У той жа час Дубіна казала, што яе затрымлівалі на вуліцы Сурганава.

Суд адхіліў хадайніцтвы Марыны Дубінай аб праглядзе запісаў зь відэарэгістратараў у аўтамабілі і пры затрыманьні — маўляў, яны толькі для службовага карыстаньня.

Анастасія Ранько — 12 сутак арышту.


Магіляўчан абвінавачваюць у непадпарадкаваньні і ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі

Сталі вядомыя абвінавачваньні затрыманым на магілёўскай акцыі пратэсту 15 сакавіка. Справы будуць разглядацца ў Ленінскім судзе. Аляксандар Царук — непадпарадкаваньне патрабаваньням міліцыі, Ігар Чырак — непадпарадкаваньне міліцыі і ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве,Дзьмітры Люнтаў — арганізацыя несанкцыянаванага мерапрыемства,Аляксандар НажэнкаАлена КісельКанстанцін ЧарноўАлег Мяцеліца — удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Суды над усімі пачаліся а 14 гадзіне.

Чырак на судзе: «Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мазалюк абяцаў усіх працаўладкаваць і запэўніваў, што ня будуць нікога чапаць, таму я заставаўся на мітынгу. На ім людзі выказвалі незадаволенасьць дэкрэтам № 3. Чакаў сустрэчы з Марзалюком, каб пагутарыць зь ім па пытаньні працаўладкаваньня. Не дачакаўся. Затрымлівалі невядомыя гвалтам. Пасьведчаньні не паказвалі».

Супраць абвінавачанага сьведчыў АМАПавец родам з Клімавічаў, капітанАляксандар Юдзін. Міліцыянт казаў, што чарак трымаў плякат, а калі затрымлівалі клікаў на дапамогу. Выкарысталі супраць затрыманага фізычную сілу. Паказвалі яму пасьведчаньне. Затрымліваў абвінавачанага таксама АМАПавец родам з аграгарадка Званец Сяргей Ярмолін.

15:05

Адзін з затрыманых у судзе Цэнтральнага раёну, ​Андрэй Навакоўскі, моцна зьбіты. Яго абвінавачваюць у тым, што ён нібы распыліў газ у час затрыманьня.

 

Судовае пасьляслоўе да «Маршаў недармаедаў» у Менску, Горадні, Магілёве

У Ленінскі судзе Горадні распачаўся адміністрацыйны працэс над сябрам АГПАляксандрам Арсеньцевым. Ён быў затрыманы 15 сакавіка адразу пасьля «Маршу недармаедаў», яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

Арсеньцеў заявіў суду, што адмаўляецца адказваць на пытаньні судзьдзі. 

Судовае пасьляслоўе да «Маршаў недармаедаў» у Менску, Горадні, Магілёве

Магілёў

Мяцеліца Алег зь Бялынічаў — 12 сутак арышту.​
Царук Аляксандар — штраф 25 базавых (575 рублёў).
Чарноў Канстанцін, які быў затрыманы з паламанымі рукамі, — штраф 20 базавых (460 рублёў).

Суд Цэнтральнага раёну Менску. Прысуд Уладзіславу Лобаву (брат былога палітвязьня Эдуарда Лобава) — 15 сутак арышту.

 

Судовае пасьляслоўе да «Маршаў недармаедаў» у Менску, Горадні, Магілёве


Магілёў. Беспрацоўнаму Ігару Чыраку — 15 сутак арышту. 

ГорадняАляксандру Лаўрэнцьеву — 15 сутак.

Менск. Цэнтральны суд. Ільля Міраненка — 14 сутак арышту.

Горадня. Сябра партыі АГП Аляксандар Арсенцьеў за ўдзел у «Маршы недармаедаў» асуджаны на 13 сутак арышту.

Магілёў. Пэсіянэр Аляксандар Нажэнка, 62 гады, ліквідатар-чарнобылец, —папярэджаны за ўдзел ў Маршы недармаедаў. Судзіла Вікторыя Палякова

Менск. Суд Цэнтральнага раёну

Каптур — 12 сутак.
Мітрашэўскі — 15 сутак.
Навакоўскі (з падбітым вокам) — 12 сутак.

Усяго тут 27 чалавек, зь іх судзілі ўжо 21 і 1 шпіталізавалі. Гэта Антон Данілаў, у яго моцна забалела галава.

Апошні вырак у Цэнтральным судзе Менску — 12 сутак

Менск. Цэнтральны суд. Апошні засуджаны — блогер Пятро Маркелаў, 12 сутак арышту. Маркелаў вёў рэпартаж ў Фэйсбуку. Судзьдзя Натальля Вайцэховіч адмовілася разглядаць яго відэа, сьведкі блыталіся. Маркелаў адмаўляў, што нёс маску. Сьведчылі амапаўцы Чэўшаў і Хомін, пра якіх затрыманы казаў, што яны хлусілі.

На вырак заля адказала словамі «Ганьба!»


Поделиться ссылкой: