“Маршы недармаедаў” прайшлі ў Мінску, Гродне, Магілёве (відэа, фота)

4

Заяўнікі акцыі, сярод якіх ёсць прадстаўнікі партыі «Зялёных», БСДП (Грамада), БХД і АГП вырашылі паклікаць людзей на дазволенае месца збору — да кінатэатра «Кастрычнік». Аналагічныя маршы прайшлі сёння ў Магілёве і Гродна.

 Відэа предастаўлена «Радыё Свабода»«Белсат»nn.by, TUT.BY.

17.20
Нагадаем, 9 сакавіка Аляксандр Лукашэнка даручыў міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу жорстка рэагаваць на дзеянні арганізатараў гэтых акцый. “Нам трэба, як разынкі з булкі, павыкалупліваць гэтых правакатараў. Працаваць трэба на папярэджанне, я кажу гэта публічна. І ўсе тыя, якіх мы выпусцілі з засценкаў за мінулыя дзеянні, калі яны не зразумелі, іх трэба вярнуць назад”, — заявіў Лукашэнка.
10 сакавіка пасля акцыі ў Маладзечне былі затрыманыя і асуджаныя на 15 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве лідары правацэнтрысцкай кааліцыі Анатоль Лябедзька, Юрась Губарэвіч і Віталь Рымашэўскі, паведамляе БелаПАН.

 

“Маршы недармаедаў” прайшлі ў Мінску, Гродне, Магілёве (відэа, фота)

Нягледзячы на іх арышты, 11 і 12 сакавіка акцыі супраць дэкрэта “аб дармаедстве” прайшлі ў пяці гарадах Беларусі — Пінску, Бабруйску, Брэсце, Оршы і Рагачове. У Бабруйску і Оршы акцыі апынуліся найбольш масавымі, на кожную з іх сабралася каля 1.000 чалавек. У гэтых гарадах зафіксаваныя масавыя затрыманні ўдзельнікаў пратэстаў, а таксама вобшукі і прэвентыўныя затрыманні мясцовых актывістаў. У ліку затрыманых апынуліся 19 журналістаў і блогераў, якія асвятлялі акцыі.

17.30 Станцыя метро “Акадэмія навук” была закрыта. Таксама не спыняліся аўтобусы на праспекце ля кінатэатра “Кастрычнік”.

“Маршы недармаедаў” прайшлі ў Мінску, Гродне, Магілёве (відэа, фота)

17.35 Ля кінатэатра сабраліся каля 500 чалавек. Прыйшлі Таццяна Караткевіч і Андрэй Дзмітрыеў з “Гавары праўду”, лідар Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”…

17.40 Усім жадаючым давалі права выступіць. Тым часам, анархісты зладзілі імправізаваны канцэрт.

 

“Маршы недармаедаў” прайшлі ў Мінску, Гродне, Магілёве (відэа, фота)

17.50 Па некаторых падліках, ужо сабралася 1000-2000 чалавек.

18.03 Арганізатары заяўляюць, што пачынаецца фарміравання калоны.

18.04 З’явілася інфармацыя, што ў Гродна на марш прыйшлі ўсяго каля 50 чалавек.

18.07 Пайшла калона, шэсце дазволена да плошчы Бангалор.

18.10 З’явілася новая інфармацыя па колькасці тых, хто прыйшоў на акцыю пратэсту ў Мінску і Гродне. У сталіцы – 3-4 тысячы чалавек, у Гродне – некалькі соцень.

“Маршы недармаедаў” прайшлі ў Мінску, Гродне, Магілёве (відэа, фота)

“Маршы недармаедаў” прайшлі ў Мінску, Гродне, Магілёве (відэа, фота)

Акцыя ў Гродне

18.14 Арганізатары абвясцілі пра свае планы. Да плошчы Бангалор яны вырашылі не весці людзей, а спыніцца ля Макдональдса.

18.17 Калону суправаджае АМАП, шмат сілавікоў – у цывільным. Напярэдадні з’явіліся фота вадамётаў у дварах бліжэйшых вуліц.

18.20 У Магілёве на вуліцы Ленінскай сабралася каля 150 чалавек.


Марш недармаедаў у Гродне

18.22 На акцыю прынеслі труну і нясуць у ёй Канстытуцыю.

18.25 Метро па-ранейшаму не працуе “па тэхнічных прычынах”. Не зразумела, навошта зараз стварылі такія складанасці для пасажыраў? Падчас нават больш шматлюдных акцый метро не закрывалі.

“Маршы недармаедаў” прайшлі ў Мінску, Гродне, Магілёве (відэа, фота)

Людзі пратэстуюць і на цэнтральнай вуліцы Магілёва

18.27 Дэманстранты вельмі дысцыплінаваныя – на чырвонае святло ўсе спыняюцца.

18.30 У Гродне калона таксама рушыла на плошчу, ДАІшнікі спыняюць рух, а вадзіцелі вітаюць дэманстрантаў сігналамі. У Гродне сабралася каля 500 чалавек.

“Маршы недармаедаў” прайшлі ў Мінску, Гродне, Магілёве (відэа, фота)

 

18.45 У Гродна да пратэстоўцаў выйшла намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зоя Кулеша і запрасіла дэманстрантаў у будынак, дзе “людзей чакае старшыня гарвыканкама, каб выслухаць”. Кажа, што ёсць зала на 250 месцаў, дзе можна весці дыялог.

“Маршы недармаедаў” прайшлі ў Мінску, Гродне, Магілёве (відэа, фота)

 

18.47 У Гродне людзі пакуль не пагаджаюцца ісці на перамовы, патрабуюць, каб старшыня гарвыканкама выйшаў да народа.

“Маршы недармаедаў” прайшлі ў Мінску, Гродне, Магілёве (відэа, фота)

18.50 Тым часам, у Мінску шэсце падыходзіць да рэстарана “Макдональдс”, дзе арганізатары і плануюць завяршыць мерапрыемства, якое, нагадаем, было санкцыянаваным.

“Маршы недармаедаў” прайшлі ў Мінску, Гродне, Магілёве (відэа, фота)

“Маршы недармаедаў” прайшлі ў Мінску, Гродне, Магілёве (відэа, фота)

19.00 У Магілёве да пратэстоўцаў выйшаў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк і распавёў, што дэпутаты ўнеслі змены ў дэкрэт аб “дармаедах”, а Міністэрства па падатках павінна папрасіць прабачэнне ў тых, каго няправільна даслалі “лісты шчасця”.

19.05 Тым часам, у Гродне Зоя Кулеша працягвае дыялог з людзьмі на вуліцы, але яе запрашэнне на гутарку ў будынак гарвыканкама народ пакуль ігнаруе.

“Маршы недармаедаў” прайшлі ў Мінску, Гродне, Магілёве (відэа, фота)

19.12 У Мінску акцыя фактычна закончылася. Арганізатары запрашаюць прысутных на акцыю 25 сакавіка.

“Маршы недармаедаў” прайшлі ў Мінску, Гродне, Магілёве (відэа, фота)

19.15 У Мінску людзі разыходзяцца па дамах, усё прайшло без інцыдэнтаў.

19.17 Па некаторай інфармацыі, анархістаў спрабавалі затрымаць, але людзі не далі гэтага зрабіць.

19.20 У Магілёве дэпутат Марзалюк пакрыўдзіўся на людзей, якія не захацелі яго слухаць, і сыйшоў.

19.22 Анархісты праехалі на тралейбусе толькі адзін прыпынак. Яны затрыманы. Каб затрымаць анархістаў, міліцыя спыніла тры тралейбуса і зладзіла шмон, пратэстуючых рэальна выцягвалі з транспарту. З аднаго тралейбуса ціхары “дасталі” пецярых.

19.24 У Гродна прадстаўнікі адміністрацыі гарвыканкамы сыйшлі, людзі таксама разыходзяцца з плошчы. Дыялогу не адбылося.

19:27 У Магілёве пасля мітынгу людзі без формы затрымалі двух чалавек.

Поделиться ссылкой: