Сустрэча другога раўнда 1-й Еўра-Афрыканскай групы неафіцыйнага каманднага чэмпіянату свету пройдзе 7-9 красавіка на крытым корце мінскага Палаца тэніса. 

У лютым у першым крузе спаборніцтваў зборная Беларусі ў складзе Максіма Мірнага, Ільі Івашкі, Ягора Герасімава і Яраслава Шылы перамагла ў Мінску тэнісістаў Румыніі з лікам 3:2. Аўстрыйскія тэнісісты ў першым раўндзе не гулялі. Зборныя Беларусі і Аўстрыі ўпершыню сустрэнуцца паміж сабой у Кубку Дэвіса. У сусветным камандным рэйтынгу зборная Беларусі займае цяпер 31-е месца, Аўстрыя знаходзіцца на 34-й пазіцыі.

Фота: belta.by

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»