«Пасьля адбою грукае па дзьвярох супрацоўнік:

– Дашкевіч тут ёсьць? – кажа спакойна.

– Ёсьць, – адказваю я з верхняй нары.

– Падыдзі сюды, калі ласка, – выдае дзіўнае міліцыянер.

«Капец, – думаю я, – што вам і па начох ад мяне трэба?!» Саскокваю на стол, потым на лаву, прыгаю ў боты, падыходжу на дзьвярэй. Праз амбразуру для вачэй глядзіць на мяне чалавек і пасьля паўзы кажа: «Дзякуй табе, Зьміцер, за Курапаты!»

Я выпадаю ў асадак і мармычу падзяку, а той працягвае:

– Дзякуй, рэальна, вы – малайцы! Спадзяюся, 25-га ў вас усё атрымаецца. Няхай у вас атрымаецца ўсё 25-га!

– Дзякуй, дзякуй, – хітаю галавою я, і калі супрацоўнік сыходзіць, усё яшчэ агаломшаны стаю ля дзьвярэй.

– Гэта мусар падзякаваў табе? – перапытвае сукамернік Алег, прыпадняўшыся з ніжняй нары.

– Ну, – адказваю я.

– Нічога сабе, мяне аж таксама праняло! Гэта ж якую справу вы робіце, што вам нават міліцыя дзякуе!

Лёг я на нары і думаю: а колькі іх, вось такіх міліцыянераў, гатовых «нам» дзякаваць? Мы та прызвычаіліся бачыць міліцыю толькі з самага мярзотнага боку: калі яна хапае нас у цёмных пад’ездах, малоціць гумавымі дручкамі, ілжэсьведчыць на судах, а калі знойдзецца там хто нармальны, то адзін на мільён».

Этой историей в Фейсбуке поделились десятки пользователей.

Фото: gazetaby.com

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»