Такі адказ атрымала актывістка ініцыятывы “За выратаванне Курапатаў” Ганна Шапуцька, перадае Еўрарадыё. Пра гэта яна напісала ў Фэйсбуку:

“Сябры, камітэт абароны Курапатаў атрымаў адказ з Мінкультуры камітэту ( за подпісам намесніка міністра Яцко А.А.) на наш агульны зварот-патрабаванне спыніць будаўніцтва ахоўных зонах мемарыяла Курапаты і вызначыць, як такое будаўніцтва стала магчымым, прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Зразумела, што галоўнымі пытаннямі займаецца Генпракуратура, але ж міністэрства культуры, зацвердзіўшы Пастанову №70, дзе ахоўная зона зменшана роўнюсенька пад будаўніцтва бізнес-цэнтра і вінаватае ў вывадзе зямлі пад забудову з ахоўных зонаў не менш чым чыноўнікі Мінгарвыканкама, Мінархітэктуры, дало свой адказ у першым абзацы якога паведамляецца: “Згодна з атрыманай ад Мінгарвыканкама інфармацыяй будаўнічыя работы на пляцоўцы па вул. Мірашнічэнкі спынены”.

22 лютага Шапуцька перадала ў Міністэрства культуры зварот-патрабаваньне спыніць будаўніцтва ў ахоўных зонах мэмарыялу Курапаты і вызначыць, як такое будаўніцтва стала магчымым, а таксама прыцягнуць вінаватых да адказнасьці. Пад ім паставілі подпісы Уладзімер Рамановіч, Павел Севярынец, Аляксей Янукевіч, Эдуард Пальчыс, Андрэй Мельнікаў, Антон Матолька і іншыя.

Фота: Радыё Свабода

Поделиться ссылкой: