Гэты юбілей Беларусь святкуе сёлета. Запланаваны мерапрыемствы, якія пройдуць на дзяржаным узроўні, але, як лічыць Уладзімір Арлоў, варта запланаваць мерапрыемствы і па-за дзяржаўныя, бо постаць Францішка Скарыны ўнікальная нават для ўсёй тагачаснай Еўропы.
 
– На маю думку, побач са Скарынам па маштабе зробленага ў сваёй сферы можна паставіць толькі Марціна Лютэра. Менавіта ў справе перакладу, друку, у данясенні да свайго народу святога пісьма на жывой мове.
 
Галоўныя святкаванні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання пройдуць сёлета напачатку верасня ў Полацку.
 
Дарэчы, у гэтыя ж дні будзе адзначацца і 1155-годдзе Полацка – роднага горада Францыска Скарыны, перадае Беларускае Радыё Рацыя.
 
Фота з адкрытых крыніц

Поделиться ссылкой: