Польскія сенатары выступаюць за тое, каб супер- і гіпермаркеты дзяліліся непрададзенымі харчовымі таварамі з грамадзянамі, якія жывуць у галечы.
 
У верхняй палаце польскага парламенту адбылося першае чытанне законапраекту аб супрацьдзеянні марнатраўства прадуктаў харчавання. Працу над законапраектам вядуць дэпутаты з трох абʼяднаных камісій.
 
Дакумент будзе абавязваць супермаркеты перадаваць прадукты харчавання дабрачынным арганізацыям. Закон будзе тычыцца крамаў плошчай больш за 200 квадратных мэтраў. Паводле чальцоў Сенату, перадае radyjo.net, у Польшчы і ўвогуле ў Еўрасаюзе шмат прадуктаў харчавання проста выкідваецца, і таму з гэтым неабходна змагацца.
 
Сярод іншага, сенатары правялі дыскусію наконт таго, якім чынам супермаркеты могуць супрацоўнічаць з рознымі фондамі і грамадскімі арганізацыямі, якія дапамагаюць бяднейшых грамадзянам. Сенат Польшчы плануе прыняць законапраект да велікодных святаў.
 
Фота: www.pixabay.com

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»