Каля дзвюх гадзін цягнулася сустрэча ў Мінгарвыканкаме наконт будаўніцтва ў Курапатах. На яе дапусцілі толькі чатырох чалавек: Паўла Севярынца, Аляксея Янукевіча, прадстаўніка ініцыятывы «Эксперты ў абарону Курапатаў» Марата Гаравога, прадстаўніка мясцовых жыхароў, юрыста Юрыя Сцепанішчава.

Журналісты таксама былі пазбаўленыя магчымасці назіраць за абмеркаваннем праблемы.

Як сказаў Павел Севярынец, «сустрэча скончылася баявой нічыёй». Ён адзначыў, паведамляе НЧ, што пазіцыя Шорца больш гнуткая, чым яго намесніка. Пакуль улады прынялі рашэнне прыпыніць будаўніцтва да канчатковага высвятлення пытання, але ніякага пісьмовага распараджэння выдаваць не будуць. Абаронцам Курапатаў прапанавалі згарнуць лагер.

Аднак, паколькі словам улады ужо ніхто не верыць, абарона Курапатаў будзе працягвацца.


Фота Алены Ляшкевіч

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»