Пра гэта паведаміў заснавальнік тэатра Мікалай Халезін

“Мы апынуліся адзіным тэатральным калектывам, асноўная база якога знаходзіцца па-за Вялікабрытаніяй, уганараваным падобным прызам. І адзіным спектаклем, які граецца не на англійскай мове. Мабыць, гэта тая намінацыя, якая найбольш дакладна адлюстроўвае сутнасць нашага тэатра”, — адзначыў Халезін у сваім акаўнце на Фэйсбуку, перадае Еўрарадыё.

Дарэчы, напярэдадні, у студзені, беларускамоўны спектакль “Кароль Лір”, пастаўлены Свабодным тэатрам, увайшоў у дзясятку галоўных тэатральных падзеяў Чыкага. 

Скрыншот з відэа

Поделиться ссылкой: