Раней Дварковіч заяўляў, што перамовы па ўрэгуляванню нафтагазавых пытанняў паміж Беларуссю і Расіяй ідуць складана, “рознагалоссі застаюцца”.

На мінулым тыдні, перадае Еўрарадыё, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў, што наша краіна і Расія блізкія да ўзгаднення ўмоваў паставак прыроднага газу. А міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык адзначыў, што рашэнні наконт расійскага газу прынятыя і цяпер чакаюць узгаднення на палітычным узроўні.

Як вядома, у Мінску лічаць, што цана на расійскі газ несправядлівая, таму летась у аднабаковым парадку сталі недаплачваць у спадзяванні, што расіяне пойдуць на саступкі. Аднак Масква не толькі гэтага не зрабіла, але і скараціла пастаўкі нафты ў нашу краіну.

Фота: Reuters

Поделиться ссылкой: