Рэальная заработная плата (з улікам росту спажывецкіх цэн) у бюджэтных арганізацыях у студзені 2017 года ў параўнанні са студзенем 2016 года года зменшылася на 2,4%, у параўнанні са снежнем 2016 года — на 8,5%.

Раней паведамлялася, што намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў арганізацый рэспублікі (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) у студзені 2017 года склала 720,7 рубля, што на 80,9 рубля, або на 10,1%, менш, чым у снежні 2016 года.

Такім чынам, паведамляе БелаПАН, зарплата бюджэтнікаў у студзені была ў 1,3 разу меншай, чым у сярэднім па краіне.

Законам аб бюджэце на 2017 год прадугледжана павышэнне заработнай платы ў бюджэтным сектары эканомікі на 9%.

Комплексам мер па рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016—2020 гады прадугледжана, што заробак бюджэтнікаў да 2020 года павінна скласці не менш за 80% ад сярэдняга. З гэтай мэтай мяркуецца аптымізацыя функцый і колькасці занятых у бюджэтнай сферы. Памер мінімальнай велічыні, што выкарыстоўваецца пры вылічэнні ставак (акладаў, службовых акладаў) работнікаў бюджэтнай сферы, будзе набліжацца да бюджэту пражытачнага мінімуму, у перспектыве — да мінімальнага спажывецкага бюджэту. “Штогод з улікам фінансавых магчымасцяў бюджэту запланавана павышэнне заработнай платы дзяржаўных служачых, у тым ліку за кошт скарачэння колькасці, у мэтах павышэння прэстыжу дзяржаўнай службы”, — адзначаецца ў дакуменце.

 
Фота з адкрытых крыніц

Поделиться ссылкой: