Ён адзначыў, што складаная эканамічная сітуацыя ў краіны спараджае новыя выклікі і ў грамадскім жыцці.

“Яшчэ свежыя ў памяці неабгрунтаваныя пратэсты ў справе будаўніцтва новага касцёла ў Котаўцы, якія з’электрызавалі грамадскасць. Потым узнікла праблема падатку для т.зв. “дармаедаў”. За ёй, як снежная лавіна, пачала выходзіць з-пад кантролю і пагражаць экскалацыяй сацыяльнай напружанасці сітуацыя з будаўніцтвам бізнес-цэнтра побач з урочышчам Курапаты, дзе справа даходзіць нават да боек”, — адзначыў Тадэвуш Кандрусевіч.

На думку арцыбіскупа, “у кожнай праблеме трэба шукаць першасную прычыну”. Ён мяркуе, што калі б у Курапатах правялі даследаванні парэшткаў пахаваных там ахвяраў, гэта дапамагло б канкрэтна абазначыць тэрыторыю пахаванняў.

“Курапаты — гэта Галгофа ХХ стагоддзя нашага народа. На Галгофе стаяў крыж Хрыста, як знак збаўлення і паяднання. Тысячы людзей кожны дзень ідуць туды, каб паразважаць над сваім збаўленнем, паяднацца з Богам і паміж сабой.

Таксама і Курапаты, як наша Галгофа, павінны стаць нацыянальным Мемарыяльным комплексам у памяць пра нявінна загінулых, служыць месцам ачышчэння памяці, малітвы і паяднання, а таксама месцам фармацыі маладога пакалення на прынцыпах любові да бліжняга, каб ніколі больш чалавек на падымаў руку адзін на аднаго”, — сказаў Тадэвуш Кандрусевіч.

“Мы павінны памятаць сваю гісторыю, якой бы складанай яна не была. Не для таго, каб раздзіраць зарубцаваныя раны і пасыпаць іх соллю, а каб захаваць сябе ад падобных няшчасцяў у будучыні і будаваць цывілізацыю жыцця, любові і міру. Могілкі — гэта святое месца, якое неабходна паважаць. На іх мы молімся аб вечным супакоі там пахаваных. Учынім жа ўсё магчымае, каб іх не трывожыць”, — азначыў кіраўнік каталіцкай царквы ў Беларусі.

Мітрапаліт заклікаў да адкрытыга і шчырага дыялогу прадстаўнікоў улады Мінска, Міністэрства культуры, забудоўшчыкаў, мясцовых жыхароў і абаронцаў Курапатаў пры ўдзеле прадстаўнікоў розных веравызнанняў і юрыстаў.  На думку Кандрусевіча, такія праблемы трэба вырашаць не праз эмоцыі.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»