Трэк быў запісаны адмыслова для складанкі “Песні Матчыны з Вушаччыны”, якая складаецца з любімых народных песень Рыгора Барадуліна і яго маці. Каб перадаць сюжэт песні, якая была напісаная на пачатку 20 стагоддзя, пердае Еўрарадыё, музыкі вырашылі паспрабаваць перадаць атмасферу таго часу. Для здымак у кліпе былі запрошаныя дырэктар сярэднявечнага тэатра “ДыГрыза”  Аляксей Бурносенка, а таксама спявачка Кацярына Ваданосава. Гісторыкамі быў падабраны рэквізіт, які адпавядае часу, адмыслова для здымак была рэканструяваная і пашытая кашуля галоўнага героя. Здымаўся кліп у Музеі народнай архітэктуры і побыту, дзе знаходзяцца старажытныя беларускія хаты і гаспадарчыя пабудовы.

Бліжэйшы канцэрт, дзе можна будзе пачуць песню “Drobnieńki doždžyk” у выкананні Re1ikt ― прэзентацыя складанкі “Песні Матчыны з Вушаччыны”, якая адбудзецца 26 лютага ў мінскім Палацы ветэранаў.

Скрын з відэа “Дробненькі дожджык”

Поделиться ссылкой: