Адкрываючы сустрэчу, намеснік міністра Алег Краўчанка адзначыў, што паэзія Купалы ў пачатку ХХ стагоддзя “стала сімвалам беларускага адраджэння”. Ён прачытаў верш Купалы “Нашай ніве”.

Удзел у мерапрыемстве ўзялі замежныя дыпламаты, акрэдытаваныя ў Беларусі, паведамляе БелаПАН. Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза Андрэа Віктарын прачытала на англійскай мове верш “Чорныя вочы”. Віктарын паабяцала, што ў наступным годзе зможа прачытаць верш Купалы на беларускай мове.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі кіраўнікі пасольстваў Азербайджана, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грузіі, ЗША, Індыі, Ірана, Італіі, Казахстана, Карэі, Кітая, Кубы, Палесціны, Польшчы, Румыніі, Сербіі, Сірыі, Таджыкістана, Украіны, Чэхіі, Швецыі, Эквадора і Японіі. Дыпламаты самі выбіралі верш Янкі Купалы, які яны хацелі прачытаць на беларускай і сваёй роднай мове. Самым папулярным стаў “А хто там ідзе?”, які быў прачытаны восем разоў. Гэты верш перакладзены на 82 мовы.

Фота: belta.by

Поделиться ссылкой: