Матэрыялы, якія друкуюцца ў газеце, не выстаўляюцца ў той жа дзень на сайце, кантэнт якога абмяжоўваецца толькі падзейнай аператыўнай інфармацыяй. Рэдкі выпадак, калі, зыходзячы з надзвычайнай важнасці, нейкі артыкул тут жа з’яўляецца на сайце.
Публікацыі на старонках газеты маюць эксклюзіўны характар. На сайт вывешваюцца толькі кароткія, у некалькі сказаў, анонсы на некаторыя з іх. Прачытаць поўнасцю той ці іншы цікавы, часам сенсацыйны матэрыял могуць толькі падпісчыкі газеты альбо тыя, хто набывае свежыя нумары ў шапіках “Белсаюздруку”. На сайце ў раздзеле “Архіў” яны могуць з’явіцца праз 12–14 дзён. А гэта ўжо не ўяўляе той цікавасці, той актуальнасці, якую маюць вострыя публікацыі ў свежых нумарах газеты.
Вось чаму рэдакцыя раіць Вам, шаноўныя наведавальнікі нашага сайта, у першую чаргу быць падпісчыкамі “Народнай Волі”.
Цяжкасці з фінансамі? Можаце падпісацца не на паўгоддзе, а на месяц, два, квартал. У Вас застаецца магчымасць у любы дзень прадоўжыць падпіску.
Каб атрымліваць газету “Народная Воля”, скажам, з 1 сакавіка, Вам трэба завітаць на пошту і аформіць падпіску да 23 лютага.
Вы – з “Народнай Воляй”, “Народная Воля” – з Вамі!
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!