“Я даведаўся, што перамовы ў Маскве з Сямашкам у перспектыве для нашай краіны вельмі станоўчыя. [Лукашэнка сказаў], што мы будзем мець штогод $3 млрд. Мяне ўразіла гэтая лічба”.

Па словах Сярэдзіча эканамічнае становішча Беларусі было галоўнай тэмай размовы. “Калі, не дай Божа, тыя ж рабочыя на трактарным заводзе застануцца без кавалка хлеба, кепска будзе ўсёй краіне. І ўрад, і Лукашэнка ў першую чаргу сёння думаюць, каб вырашыць эканамічныя праблему”, — кажа ў каментарыи Еўрарадыё галоўрэд “Народнай волі”.

Перамовы аб пастаўках расійскага газу ў Беларусь цягнуцца ўжо амаль год. Мінск не хоча плаціць “Газпраму” па $132,77 за тысячу кубаметраў — кошт, прапісаны ў кантракце. Беларускі бок настойвае на тым, што справядлівая цана — каля $80 за тысячу кубаметраў. Прыкладна столькі газ каштуе ў Смаленскай вобласці Расіі, а паміж нашымі краінамі дамоўлена, што ў межах Еўразійскай эканамічнай прасторы мы мусім выйсці на роўнадаходныя кошты на блакітнае паліва.

10 лютага беларускага віцэ-прэм’ера Уладзіміра Сямашку тэрмінова выклікалі ў Маскву на працяг перамоваў. На наступны дзень Міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак быў не вельмі аптымістычны ў каментарыях: “Перамовы працягваюцца, працэс яшчэ ідзе. Разглядаюцца розныя разлікі, лічбы, варыянты. Увогуле разглядаецца сістэма ўзаемаадносінаў на доўгатэрміновую перспектыву. Пры безумоўным разуменні таго, што запазычанасці за мінулы год мусяць быць пагашаныя”.

Віцэ-прэм’ер Расіі Аркадзь Дварковіч называе суму беларускай запазычанасці — $550 млн.

Іосіф Сярэдзіч. Фота: БелТА

Поделиться ссылкой: