У чацвер будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе краіны чакаецца снег, слабая мяцеліца, паведамляе БЕЛТА. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер прагназуецца ўсходні 4-9 м/с, па паўднёвым захадзе могуць быць парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 17-24 градусы марозу, у паўночна-ўсходніх раёнах – 25-27 градусаў марозу, па паўднёва-заходняй частцы краіны -11-16 градусаў ніжэй за нуль. Днём – ад мінус 7 па паўднёвым захадзе да мінус 15 па паўночным усходзе Беларусі.

Фота: БЕЛТА

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»