Аб гэтым сведчыць праведзены БелаПАН аналіз даных нацыянальных органаў статыстыкі.
За 12 месяцаў цэны ў краіне павялічыліся на 10,6%. На першым месцы Азербайджан (15,1%), на другім — Украіна (12,4%).

Далей ідуць Казахстан (8,5%), Таджыкістан (6,1%), Узбекістан (5,7%), Расія (5,4%), Малдова (2,4%), Латвія, Эстонія (па 2,2 %), Грузія (1,8%) і Літва (1,7%). Цэны знізіліся ў Кыргызстане (на 0,5%) і Арменіі (на 1,1%). У Туркменістане апублікаваная статыстыка толькі за студзень—верасень 2016 года (рост цэн склаў 3,59%). У самаабвешчаным Прыднястроўі, якое мае ўласную фінансавую сістэму, цэны павялічыліся за год на 4,44%.

Па выніках студзеня Беларусь была трэцяй па росце цэн (1,9%), за студзень—люты — другой (4,8%), першага квартала — другой (5,7%), студзеня—красавіка — другой (6,4%) , студзеня—мая — першай (7%), першага паўгоддзя — першай (7,4%), студзеня—ліпеня — першай (7,8%), студзеня—жніўня — першай (7,6%), трох кварталаў — другой (8,3%), студзеня—кастрычніка — трэцяй (9,2%), студзеня—лістапада — трэцяй (10,1%).

У снежні 2016 года Беларусь з ростам цэн на 0,5% падзяліла восьмае месца з Малдовай. Наперадзе Азербайджан (3%), Арменія (1,1%), Грузія, Кыргызстан (па 1%), Казахстан, Украіна (па 0,9%) і Латвія (0,6%). У Літве, Расіі і Эстоніі цэны павялічыліся на 0,4%, у Таджыкістане — на 0,3%.

Па росце цэн у 2015 годзе (на 12%) Беларусь заняла пятае месца на тэрыторыі былога СССР, у 2014-м — другое (16,2%). У 2011—2013 гадах краіна была першай (ростцэн адпаведна на 108,7, 21,8 і 16,5%).

 
Фота з сайта БелаПАН

Поделиться ссылкой: