Прэмія “Воін Святла” была заснавана ў 2015 годзе супольна Нацыянальным саюзам пісьменнікаў Украіны і ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Паводле журы, сёлета такую прэмію заслужыў Міхась Скобла за кнігу “Саркафагі страху” (Менск, “Кнігазбор”, 2016).

Дарэчы, у кнізе вельмі шмат старонак адведзена беларуска-ўкраінскім літаратурным сувязям. Міхась Скобла ў апошні час таксама актыўна перакладае на беларускую мовы творы ўкраінскіх паэтаў. Сярод іх – Ліна Кастэнка, Васіль Стус, Васіль Герасімюк, Іван Малковіч, Іван Андрусяк,Сяргей Панцюк, Алеся Мамчыч і многія іншыя. Летась прэмію “Воін Святла” атрымаў гомельскі пісьменьнік Анатоль Бароўскі — за раман «Воляй абраны», прысвечаны нацыянальна-вызвольнаму змаганню беларускага народу супраць Расейскай імперыі ў 1863–1864 гадах, лёсу кіраўніка паўстання Кастуся Каліноўскага і яго нарачонай Марыі Ямант, перадае Беларускае Радыё Рацыя, Кіеў.

Фота з адкрытых крыніц

Поделиться ссылкой: