Пра тое, што нобелеўская лаўрэатка пералічыць на стварэнне музея такія грошы, было заяўлена на круглым стале «Музей Алеся Адамовіча: супраца грамадскасці і ўлады», які прайшоў 5 лістапада ў Магілёве. Тады ж быў створаны грамадскі савет па арганізацыі збору сродкаў на музей. Пра пералічэнне грошай паведаміла ініцыятарка круглага стала і збору сродкаў на стварэнне музея, журналістка газеты «Звязда» Нэлі Зігуля. Па яе словах, перадае Беларускае Радыё Рацыя са спасылкай на БелаПАН, грошы на музей пералічыла таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім.
 
У бліжэйшы час павінен прайсці тэндар на стварэнне праектна-каштарыснай дакументацыі для рэстаўрацыі будынка. Ідэя стварыць музей Алеся Адамовіча належыць сябрам і землякам пісьменніка.
 
Ахвотныя пералічыць грошы на стварэнне музея павінны настойваць у банках на ўказанні ў прызначэнні плацяжу доўгага запісу: «Для вырабу праектна-каштарыснай дакументацыі і рэканструкцыі будынка ў п. Глуша пад музей А. Адамовіча». Рэквізіты для пераводу грошай: аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама. Разліковы рахунак 3642129272326 у філіяле 703 ААТ «АСБ» Беларусбанк «, код 706, Бабруйск, 701226324 УНП.
 
Фота: Еўрарадыё

Поделиться ссылкой: