У фінале адбору возьмуць удзел 13 выканаўцаў і груп, якія хочуць стаць прадстаўнікамі нашай краіны на песенным шоу Еўропы, перадае Еўрарадыё, якое ў траўні пройдзе ў Кіеве. Пуцёўку на “Еўрабачанне” атрымае ўдзельнік, які набярэ найбольшую колькасць балаў па выніках галасавання прафесійнага журы і гледачоў. Склад журы можна пабачыць тут. Спіс удзельнікаў фіналу наступны:

Аляксандра Ткач

Кацярына Рудніцкая (Kattie)

Уладзіслаў Курасаў

гурт Nuteki

гурт Napoli

гурт Navi

гурт Pro-вокация

Анжаліка Пушнова

Вадзім Капусцін

Мікіта Ходас

Юлія Каранюк (псеўданім Іюль)

Анастасія Шавярэнка

праект Lermont x Julic

Фота: БЕЛТА

Поделиться ссылкой: