Як паведамляе Hrodna.life, тапанімічная камісія на паседжанні ў Гродзенскім гарвыканкаме 17 студзеня разгледзела і ўзгадніла першы этап дублявання сучасных назв цэнтральных вуліц іх гістарычнымі варыянтамі

У спіс 16 адабраных ўвайшлі: вул. Баторыя, вул. Вялікая Траецкая, вул. Будзёнага, вул. Гараднiчанская, вул. Кірава, вул. Леніна, вул. Карла Маркса, вул. Ажэшкi, вул. Кастрычніцкая, вул. Парыжскай Камуны, вул. Свярдлова, вул. Савецкая, пл. Савецкая, вул. Сацыялістычная, вул. Тэльмана, вул. Урыцкага.

Мяркуецца, што таблiцы або шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц з’явяцца ў цэнтры Гродна бліжэй да вясны

Складаў спіс усіх гістарычных назваў вуліц гісторык Андрэй Вашкевіч. 

Поделиться ссылкой: