Усё гэта, паведамляе Сtv.by, абавязкова прысутнічае ў сарочцы – асноўным элеменце касцюма як ў жанчын, так i ў мужчын.

Кажуць, што раней, перш, чым надзець сарочку, неабходна было выканаць сорак работ.

Лён, з якога шылі кашулі, меў неверагодную сілу. Нашы продкі называлі яго «божай свечкай», і лічылі, што адзенне, зробленнае з лёну, абараняе ад рознай нешысці.

Яшчэ адзін абавязковы элемент нацыянальнага касцюма – пояс – у беларусаў таксама з’явiўcя нездарма. Ён служыў абярэгам і нагадваў сімвал сонца, з узыходам якога ўся нечысць знікае.

Нацыянальны касцюм – паказчык знешняй свядомасці, які адчыняе перед намі адвечную мудрасць нашых продкаў. Менавіта таму мы павінны паважліва ставіцца да яго.

Фота Сtv.by

Поделиться ссылкой: