Адпаведная інфармацыя, паведамляе БЕЛТА, размешчана на сайце “СБ-Беларусь сегодня”.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй кодэкса, школьнікі змогуць ісці ў першы клас з 5 гадоў. Цяпер у бацькоў нямала нараканняў на тое, што першакласнікам можа стаць толькі той, каму на пачатак вучэбнага года ёсць 6 гадоў або спаўняецца да 30 верасня.

Акрамя гэтага, факультатывы ў суботу дазволяць для вучняў не толькі 9-11 класаў, але і для 5-8-х класаў.

Як паведамляецца, напаўняльнасць класаў павялічаць да 30 вучняў. Цяпер у сярэдняй школе максімум 25 вучняў у класе, а ў ліцэях і гімназіях – 20. Пры гэтым канчатковае рашэнне аб напаўняльнасці класаў застаецца за заснавальнікам навучальнай установы, які павінен улічыць усе абставіны: колькасць дзяцей у мікрараёне, санітарныя нормы.

Як пракаменціравала намеснік начальніка ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Ірына Каржова, у новай рэдакцыі кодэкса з’явіцца норма аб профільнай адукацыі, плануецца скараціць і колькасць відаў устаноў адукацыі. Размова ідзе аб вячэрніх школах, вучэбна-вытворчых камбінатах і комплексах “дзіцячы сад – школа”. Што датычыцца апошніх, за ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі пры гэтым застанецца права рэалізоўваць праграмы дашкольнай адукацыі.

Фота: БЕЛТА

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»