На пляцоўку на беразе папулярнага турыстычнага аб’екта ў Гродзенскім раёне змогуць прыехаць рок-гурты з розных краін, паведаміў БЕЛТА начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык.

І дадаў, што фестываль плануе сабраць на канале каля 15 тыс. гледачоў, пры гэтым гарадзенскія ўлады не плануюць зарабіць на ім грошы, бо квіткі, як запэўніў журналістаў чыноўнік, будуць каштаваць сімвалічна.

Нагадаем, што з 26 кастрычніка мінулага года замежныя турысты маюць магчымасць наведваць беларускую частку Аўгустоўскага канала без візы.

Цягам пяці дзён замежнікам дазволілі наведваць не толькі турысцка-рэкрэацыйны парк “Аўгустоўскі канал”, але і яго прылеглыя тэрыторыі. У так званую бязвізавую зону ўвайшлі акрамя Аўгустоўскага канала Гродна і частка Гродзенскага раёна.

Поделиться ссылкой: