Як паведамляе Onliner.by са спасылкай на прэс-сакратара Беларускага Дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, у гэтым навучальным годзе з універсітэта “знікла” палова студэнтаў з Бангладэш.

З 48 першакурснікаў, якіх засялілі ў інтэрнаты, засталося толькі 24. Астатнія – з’ехалі ў невядомым накірунку.

Беларускія праваахоўнікі кажуць пра новую схему нелегальнай міграцыі. Маўляў, студэнты з Бангладэш паступаюць у беларускія навучальныя ўстановы, вучацца месяц-другі і пасля тайнымі каналамі з’яжджаюць у Еўропу.

Як паведамляе Onliner.by, зніклыя 24 студэнты БДЭУ, хутчэй за ўсё, знаходзяцца ў Францыі.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»