Кожны ўдзельнік конкурсу павінен прадставіць журы 8 фатаграфій фармату А4, дзе галоўны аб’ект здымкі – чалавек, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове. Фотамадэлі прадстаўляюць 6 фатаграфій фармату А4 – поўны рост, паясны бюст, партрэт. Мадэлі (хлопец і дзяўчына) выбіраюцца ў кожнай узроставай групе – 6-8 гадоў, 9-12, 13-16 і 17-25.

Заяўку неабходна падаць да 10 студзеня ў аргкамітэт. У склад журы ўвойдуць прафесійныя фатографы, стылісты, дызайнеры, рэдактары часопісаў, арганізатары фестывалю.

Фіналісты конкурсу атрымаюць заданне ад журы, на падрыхтоўку якога ў іх будзе тры месяцы. Іх работы будуць выстаўлены ў час фіналу фестывалю-конкурсу ў маі і ўвойдуць у фінальны каталог конкурсных работ. Прызёры будуць узнагароджаны сімваламі фестывалю, падарункамі ад партнёраў. Пераможца прыме ўдзел у міжнародных творчых майстэрнях “Млын моды-2017” у Еўропе.

Фота БЕЛТА

Поделиться ссылкой: