Распавядае яе ўкладальнік, адзін з аўтараў, паэт, астролаг Мікола Кандратаў.
 
– Паказваецца погляд на беларускіх літаратараў менавіта з астралагічнага пункту гледжання. Канешне, туды ўвайшлі найбольш выбітныя нашы пісьменнікі і паэты. Зразумела, тут Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч. У кнізе выказваецца такая думка, што наша літаратура ў паэтычных каардынатах сфармавалася і развіваецца. І такія асобы, як Купала, Колас і Багдановіч, задалі такую сістэму каардынат, у якой мы цяпер жывём і творым.
 
У кнізе тлумачацца з пункту гледжання астралогіі пакручастыя павароты ў лёсах беларускіх класікаў. Аднак не варта забывацца, што біяграфіі 22-х вядомых літаратараў былі загадзя вядомыя аўтарам кнігі, перадае  Беларускае Радыё Рацыя.

Фота flickr.com/ George M. Groutas

Поделиться ссылкой: