Зусім мала часу (да 28 снежня) застаецца да заканчэння падпісной кампаніі. У чарговы раз хочам папярэдзіць тых, хто лічыць: навошта атрымліваць газету “Народная Воля”, калі пад гэтым брэндам ёсць сайт www.nv-online.info?

Шаноўныя сябры! Папяровы варыянт газеты і названы сайт – гэта розныя рэчы. Матэрыялы, якія друкуюцца ў газеце, не выстаўляюцца на сайце, кантэнт якога абмяжоўваецца толькі аператыўнай інфармацыяй.

Усе публікацыі на старонках газеты маюць эксклюзіўны характар. На сайце з’яўляюцца літаральна ў некалькі сказаў анонсы на адну-дзве з іх. Прачытаць поўнасцю той ці іншы цікавы, часам сенсацыйны матэрыял могуць толькі падпісчыкі газеты альбо тыя, хто набывае свежыя нумары ў шапіках “Белсаюздруку”.

На сайце ў раздзеле “Архіў” яны могуць з’явіцца праз 12–14 дзён. А гэта ўжо не ўяўляе той цікавасці, той актуальнасці, якую маюць вострыя публікацыі ў свежых нумарах газеты. Вось чаму рэдакцыя раіць Вам, шаноўныя сябры, абавязкова аформіць падпіску на газету “Народная Воля”.

Цяжкасці з фінансамі? Можаце падпісацца не на паўгоддзе, а на месяц, два, квартал. У Вас застаецца магчымасць у любы дзень прадоўжыць падпіску. Вас чакаюць у любым паштовым аддзяленні альбо ў спецыялізаваным пункце “Белсаюздруку”.

“Народная Воля” знаходзіцца таксама ў сістэме АРІП. Яна дазваляе падпісацца як на папяровы варыянт газеты, так і на электронную (PDF) версію.

Індэксы “Народнай Волі” і падпісныя кошты:

для індывідуальных падпісчыкаў – 63222 (на 1 месяц – 6 рублёў, на 3 – 18, на паўгоддзе – 36 рублёў);

для ведамаснай падпіскі – 632222 (на 1 месяц – 7,51 рубля, на 3 – 22,53, на паўгоддзе – 45,06 рубля);

АРІП – індэкс 717 (кошт месячнай падпіскі – 6 рублёў, на 3 месяцы – 18, на паўгоддзе – 36 рублёў);

PDF – кошт такі ж, як і пры афармленні падпіскі праз АРІП. 

Вы – з «Народнай Воляй», «Народная Воля» – з Вамі!


Рэдакцыя газеты “Народная Воля”

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»