У чацьвер у Менску будзе паказаны польскі фільм “Крыж і карона” з цыклю “Таямніцы вытокаў Польшчы”, прысьвечанага 1050-годзьдзю хрышчэньня Польшчы.

Фільм рэжысёра Зьдзіслава Цозаца зьяўляецца першай спробай паказаць доўгі шлях хрысьціянізацыі польскай зямлі падчас кіраваньня Мeшка І. Стужка пачынаецца са сцэны хрышчэньня Мешка I і ягоных набліжаных на возеры Ледніца й заканчваецца каранацыяй Баляслава Храбрага — першага польскага караля.

Фільм зроблены ў сучаснай форме: кароткія прамовы навукоўцаў перамяжоўваюцца з віртуальнымі рэканструкцыямі найстарэйшых сакральных аб’ектаў ды інсцэнізацыяй падзеяў таго часу.

Стужка ў беларускім перакладзе будзе паказаная ў кінатэатры “Цэнтральны”, пачатак а 17-ай гадзіне. Уваход вольны.

Поделиться ссылкой: