Адзін з самых загадкавых і містычных гуртоў Беларусі выступіць у мінскім Моладзевым тэатры эстрады з традыцыйным зімовым калядным канцэртам 16 снежня. Нехта аднойчы перафразіраваў класіка і адзначыў, што “Троіца” — гэта наша ўсё. У некаторым сэнсе з гэтым выразам можна пагадзіцца, бо на сеняшні дзень з творчасцю гэтага гурта знаема ўжо амаль палова сучаснага свету.  Шмат хто дзівіцца іх творчасці, маўляў, як можна так “заводзіць” натоўп фестывальнай арэны, прымушаць перажываць песні разам з выканаўцамі, нават не ведаючы мовы, на якой яны спяваюць? Бадай, у гэтым і есць асноўная загадка “Троіцы”, пра якую ўсе кажуць. “Троіца” была заснавана ў 2006 годзе і за час свайго існавання з’яўляецца, бадай, адзіным беларускім гуртом з па-сапраўднаму еўрапейскім гучаннем.

Нажаль, пабачыць выступленне знакамітых беларусаў можна хутчэй недзе ў Еўропе, чым на радзіме, у Беларусі — канцэрты ладзяцца двойчы на год, апошнім часам іх можна сустрэць і на фолк-фестывалі “Камяніца”. “Больш за два канцэрты на год ладзіць немагчыма. Раз на год мы збіраем прыхільнікаў на зімовы канцэрт, а на другі за год сабраць ужо цяжка, бо мы не здолеем за такі кароткі час прадставіць новую праграму. А гледачу хочацца нечага новага кожны раз — растлумачыў свае рэдкія выступы ў Беларусі лідэр і заснавальнік “Троіцы” Іван Кірчук.   Іван Кірчук, ці дзядзька Іван, як яго клічуць прыхільнікі, знакаміты не толькі як таленавіты выканаўца беларускіх народных песень, але і як адзін з найбуйнейшых сучасных збіральнікаў і папулярызатараў традыцыйнага фальклору. Апроч альбомаў “Троіцы” і сольных праектаў, ен рэгулярна выдае матэрыялы ўласных экспедыцый, займаецца выкладчыцкай дзейнасцю.

Традыцыйны Калядны канцэрт “Троіцы” адбудзецца ў мінскім Моладзевым тэатры эстрады (вул. Маскощская 18А), 16 снежня; пачатак а 19-й гадзіне; КВІТКІ ад 25 да 35 рублеў. 

Даведкі па тэлефонах +375 29  649 08 88, 8 (044) 5517706, 8 (029) 8517706

Поделиться ссылкой: