Фатаздымкі актора змясцілі ў сваім акаўнце на Facebook фатографы Kanaplev Leydik.

Стывен Сігал вярнуўся ў Мінск (фота)

Мяркуючы па подпісах, кінаактор зноў прыехаў у кампанію WarGaming, якой ён дапамагае кансультацыямі па падрыхтоўцы чарговай гульні.

Мінулы раз Сігал прыязджаў у Мінск напрыканцы жніўня. Тады ён сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Увесь свет абышлі кадры, калі кіраўнік Беларусі карміў галівудскую зорку морквай, вырванай з зямлі. Тады ж стала вядома, што Сігал збіраецца купіць паверх у комплексе “Маяк Мінска”.

Фота з сацсетак

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»