Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

 Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 кастрычніка 2016 года склаў 36 млрд рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам года на 3,1 млрд рублёў, або на 9,6%.
14:42 31 кастрычнiка 2016
42
Памер шрыфта
Як паведамляе Міністэрства фінансаў, знешні дзярждоўг на 1 кастрычніка склаў 13,4 млрд долараў ЗША, павялічыўшыся з пачатку года на 977,8 млн долараў (з улікам курсавых розніц), або на 7,9%.

У студзені—верасні 2016 года прыцягнутыя знешнія дзяржаўныя пазыкі на 1 млрд 543,4 млн долараў ЗША: 800 млн — Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР); 359,6 млн — урада і банкаў Расіі; 287 млн — банкаў КНР; 95 млн — МБРР; 1,8 млн — ЕБРР і СІБ.

Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу з пачатку 2016 года склала 690,7 млн долараў ЗША: 225 млн — урад Расіі; 264,8 млн — ЕФСР; 166,7 млн — банкі КНР; 33,4 млн — МБРР; 0,7 млн — ЗША; 0,1 млн — ЕБРР і СІБ.

Унутраны дзярждоўг на 1 кастрычніка 2016 года склаў 10,1 млрд рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 0,4 млрд рублёў, або на 4,1%.

За студзень—верасень размешчана ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на 1 млрд 329 млн долараў і 495,9 млн рублёў адпаведна. Кампенсавана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на 1 млрд 276 млн долараў і 596,2 млн рублёў.

На думку шэрагу экспертаў, паведамляе БелаПАН, у беларускага ўрада няма іншых крыніц пагашэння даўгоў, акрамя знешніх запазычанняў. У 2017 годзе неабходна накіраваць на пагашэнне дзяржаўнага доўгу 5 млрд 232,2 млн рублёў. Пагашэнне дзяржаўнага доўгу ў замежнай валюце складзе 2 млрд 311 млн долараў ЗША. У тлумачальнай запісцы Мінфіна да праекта рэспубліканскага бюджэту гаворыцца, што на пагашэнне знешняга дзярждоўгу спатрэбіцца 2 млрд 278,6 млн рублёў, унутранага — 2 млрд 953,6 млн.

Пры гэтым у 2017 годзе плануецца прыцягнуць 1 млрд ў 860 млн долараў ЗША (4 млрд 83,4 млн рублёў): за кошт трох траншаў крэдыту Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця — 700 млн долараў, выпуску еўрааблігацый — 800 млн долараў, выпуску ўнутраных дзяржаблігацый — 360 млн долараў.

Нагадаем, за 2015 год дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь вырас на 131,1 трлн рублёў, або на 66,4%, і на 1 студзеня 2016 года склаў 328,6 трлн. Пры гэтым знешні дзярждоўг на 1 студзеня 2016 года склаў 12,4 млрд долараў ЗША, зменшыўшыся з пачатку 2015 года на 133,9 млн долараў (з улікам курсавых розніц), або на 1,1%.

Ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу Беларусі на 2016 год устаноўлены ў 17 млрд долараў — гэта прадугледжана законам аб бюджэце. Ліміт унутранага дзяржаўнага доўгу на 2016 год устаноўлены ў 115 трлн.

 
Фота з адкрытых крыніц
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

15 снежня 2017

Госконтроль: плановых проверок с 1 января не будет. Будут выборочные

Координационные планы контрольной (надзорной) деятельности на первое и второе полугодия 2018 года формироваться не будут.
15 снежня 2017

Госпредприятия пошлют на четыре буквы

Белорусские власти прислушались к МВФ и выполняют рекомендации фонда.
15 снежня 2017

Падатковыя службы Расіі і Беларусі распрацоўваюць новы фармат абмену падатковай інфармацыяй

Федэральная падатковая служба (ФПС) Расіі і Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) Беларусі распрацоўваюць парадак аўтаматычнага абмену падатковай інфармацыяй па асобным абароненым канале сувязі. Гэт