Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Магілёўскі аблсуд прыгаварыў да пажыццёвага зняволення 39-гадовага жыхара Бабруйска, абвінавачанага ў мінулым годзе ў забойстве ў Глускім раёне 28-гадовай бабруйчанкі і яе сямігадовага сына.
15:46 31 кастрычнiка 2016
83
Памер шрыфта

Як раней паведамлялася, трупы жанчыны і дзіцяці былі знойдзеныя 26 снежня 2015 года ў адным з дамоў у вёсцы Заполле. Паводле папярэдніх дадзеных следства, смерць абодвух наступіла ад шматлікіх колата-рэзаных і агнястрэльных раненняў. На месцы трагедыі знаходзіўся і сам падазраваны ў стане моцнага алкагольнага ап’янення.

Як паведамілі БелаПАН у Магілёўскім абласным судзе, з вечара 25 снежня да раніцы 26 снежня 2015 года абвінавачваны, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, падчас сваркі з пацярпелай пасля сумеснага ўжывання спіртных напояў, нанёс ёй нажом, рукамі і нагамі, абутымі ў гумовыя боты, а таксама прыкладам паляўнічай стрэльбы не менш як 57 удараў па розных частках цела, ад якіх жанчына памерла на месцы.

Затым, як высветліў суд, мужчына ўдарыў нажом у грудзі дзіця, а таксама прыцэльна стрэліў у хлопчыка з двухствольнай паляўнічай стрэльбы. Дзіця памерла на месцы.

У ноч на 26 снежня абвінавачваны таксама стрэліў у акно суседняга дома, і, зайшоўшы ў суседскі двор, стрэльбай разбіў шкло ў адным з вокнаў. Калі сусед, які выйшаў з дома, паспрабаваў адабраць у мужчыны стрэльбу, ён некалькі разоў ударыў гаспадара домаўладання па шыі і галаве, прычыніўшы лёгкія цялесныя пашкоджанні, якія не пацягнулі кароткачасовага расстройства здароўя.

Суд прызнаў падсуднага вінаватым у забойстве двух асоб, у тым ліку заведама малалетняга, а таксама ў асабліва злосным хуліганстве, і прыгаварыў да пажыццёвага зняволення ў папраўчай калоніі асаблівага рэжыму.

28 кастрычніка прысуд набыў законную моц.

 
Фота з адкрытых крыніц
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Родня погибшего делила имущество с вдовой. Что случилось в Жодино, где пенсионер застрелил знакомого

В четверг утром в милицию Жодино обратился мужчина, который рассказал, что убил знакомого.

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Житель Жодино застрелил знакомого и сдался милиции

Милиция устанавливает подробности убийства мужчины в Жодино.