Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе 27 кастрычніка ў Мінску.
13:01 27 кастрычнiка 2016
17
Памер шрыфта
Паводле інфармацыі прэс-службы Савета міністраў Беларусі, сустрэча павінна пачацца ў 16.00 у Палацы Рэспублікі. У пасяджэнні плануецца ўдзел кіраўнікоў урадаў усіх пяці краін Еўразійскага эканамічнага саюза (Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія).

У папярэдні парадак дня ўключана 11 пытанняў, у тым ліку праекты бюджэту на 2017 год і новага Мытнага кодэкса ЕАЭС. Кіраўнікі ўрадаў таксама плануюць абмеркаваць пытанні, якія тычацца гандлёвай палітыкі і міжнароднай дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі — наднацыянальнага рэгулюючага органа ЕАЭС. Плануецца падпісаць пратакол аб прадаўжэнні дзеяння пагаднення аб рэалізацыі ў 2015—2016 гадах пілотнага праекта па ўвядзенні маркіроўкі тавараў ідэнтыфікацыйнымі знакамі.

Напярэдадні пасяджэння прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў у інтэрв’ю тэлеканалу «МІР 24» заявіў: Беларусь чакае, што краіны Еўразійскага эканамічнага саюза змогуць адысці ад выключэнняў і абмежаванняў ва ўзаемным гандлі. «Мы ад ЕАЭС чакаем таго, што нашы тавары, нашы паслугі будуць мець магчымасць бесперашкодна распаўсюджвацца па рынку ў 180 мільёнаў спажыўцоў. Мы даб’емся таго, што бакі знойдуць магчымасць узгаднення і адыходу ад выключэнняў і абмежаванняў ва ўзаемным гандлі і што любы тавар у любым пункце ЕАЭС не будзе дыскрымінавацца і ўшчамляцца ў дачыненні да іншых, перш за ўсё нацыянальных, тавараў на гэтай тэрыторыі. Гэта вельмі вялікая праца», — сказаў беларускі прэм’ер.

28 кастрычніка да калег з ЕАЭС далучацца кіраўнікі ўрадаў усіх краін СНД — у пятніцу ў Мінску пройдзе пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў Садружнасці.

 
Фота: БЕЛТА
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Мінчанін прыгавораны да 20 гадоў пазбаўлення волі за згвалтаванне непаўнагадовых дачок і падчаркі

Судом Фрунзенскага раёна Мінска 40-гадовы мінчанін, які абвінавачваецца ва ўчаненні згвалтаванняў і гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх, прыгавораны да 20 гадоў паз

Ольга Ковалькова: «Мы скажем «Стоп!» фальсификациям!»

Один из лидеров оргкомитета по созданию партии «Белорусская христианская демократия» рассказала «Народной Воле», как во время избирательной кампании в местные Советы депутатов будет работать обществен