Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

 Беларускі бок пакуль не пералічыў абяцаныя грошы за расійскі газ, заявіў віцэ-прэм'ер урада РФ Аркадзь Дварковіч.
8:53 27 кастрычнiка 2016
88
Памер шрыфта
«У нас не падпісаны пагадненні, паколькі яны павінны прайсці праз працэдуру пасяджэння ўрада. Так што будзем абмяркоўваць яшчэ. Яны не пералічылі грошы — як мы дамаўляліся, гэта павінна быць спалучана з падпісаннем пагадненняў па некаторых іншых тэмах, а яны пакуль не падпісаныя, таму грошы і не пералічаныя. Гэта спалучаныя пытанні. Заўтра старшыня ўрада будзе ў Беларусі, я думаю, там будзе адказ атрыманы», — заявіў Дварковіч 26 кастрычніка на брыфінгу па выніках пасяджэння прэзідыума савета пры прэзідэнце РФ па мадэрнізацыі эканомікі і інавацыйным развіцці Расіі (цытата са стэнаграмы прэс-службы расійскага ўрада), паведамляе БелаПАН.

Згодна з беларуска-расійскімі дамоўленасцямі па вырашэнні нафтагазавага канфлікту да 20 кастрычніка Мінск павінен быў пералічыць 281 млн долараў у якасці запазычанасці за пастаўлены расійскі прыродны газ. Цана газу для Беларусі будзе разлічвацца па формуле «ЯНАА плюс» (Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга — месца здабычы газу; «плюс» азначае расходы на транспарціроўку). Акрамя таго, Расія адновіць ранейшыя аб’ёмы паставак нафты на беларускія НПЗ, а Беларусь адменіць рашэнне аб павышэнні тарыфаў на яе транзіт. Аб урэгуляванні спрэчкі 10 кастрычніка віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка далажыў Аляксандру Лукашэнку.

19 кастрычніка старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаур заявіў аб наяўнасці сродкаў для разлікаў за газ.

21 кастрычніка міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык сцвярджаў, што грошы за газ «сёння пералічваем».

 
Фота з сайта БелаПАН
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

15 снежня 2017

Госконтроль: плановых проверок с 1 января не будет. Будут выборочные

Координационные планы контрольной (надзорной) деятельности на первое и второе полугодия 2018 года формироваться не будут.
15 снежня 2017

Госпредприятия пошлют на четыре буквы

Белорусские власти прислушались к МВФ и выполняют рекомендации фонда.
15 снежня 2017

Падатковыя службы Расіі і Беларусі распрацоўваюць новы фармат абмену падатковай інфармацыяй

Федэральная падатковая служба (ФПС) Расіі і Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) Беларусі распрацоўваюць парадак аўтаматычнага абмену падатковай інфармацыяй па асобным абароненым канале сувязі. Гэт