Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

27–28 кастрычніка Мінск наведае прэм’ер-міністар Расіі Дзьмітрый Мядзведзеў. У гэтыя дні ў сталіцы Беларусі пройдуць паседжанні Еўразійскай міжурадавай рады і Рады кіраўнікоў урадаў дзяржаў — удзельніц СНД.
14:54 27 кастрычнiка 2016
97
Памер шрыфта

27 кастрычніка кіраўнікі ўрадаў Беларусі, Расеі, Армэніі, Казахстану і Кіргізстану маюць ухваліць праект бюджэту саюзу на 2017 год, абмеркаваць праект новага Мытнага кодэксу ЭАЭС, мэханізм кантролю за перасоўваньнем тавараў на тэрыторыі ЭАЭС, парадак выкарыстаньня антыдэмпінгавых захадаў ды іншыя пытаньні.

На паседжаньні Рады кіраўнікоў урадаў дзяржаў СНД асноўная ўвага будзе аддадзена разьвіцьцю гандлёва-эканамічнага і прамысловага супрацоўніцтва, павышэньню харчовай бясьпекі, выкананьню дамовы аб зоне свабоднага гандлю. На парадку дня і іншыя пытаньні. У прыватнасьці, маюць зацьвердзіць бюджэт органаў СНД на 2017 год.

Такім чынам, перадае Радыё Свабода, расейскі прэм’ер прыяжджае ў Беларусь для ўдзелу ў калектыўных мерапрыемствах. Ці плянуюцца двухбаковыя сустрэчы з кіраўніцтвам Беларусі?

Палітоляг Аляксандар Класкоўскі выказаў такое меркаваньне:

«На мой погляд, інтрыга гэтага візыту ў Менск расейскага прэм’ера палягае ня ў тым, што будзе разглядацца ў межах афіцыйнага парадку дня, а ў тым, што не расстаўлены акцэнты ў беларуска-расейскім нафтагазавым канфлікце. Таму што пакуль, на цяперашні момант, няма паведамленьняў пра тое, што беларускі бок пералічыў завінавачанасьць за газ — а гэта больш як 280 мільёнаў даляраў. А бяз гэтага Расея, як падкрэсьлілі яе ўрадоўцы, не адновіць пастаўкі нафты ў поўным аб’ёме і не пералічыць вось гэтую меркаваную кампэнсацыю за газ, каб газ таньней абыходзіўся беларускаму боку. Так што вось гэтыя закулісныя высьвятленьні стасункаў, я думаю, найперш уяўляюць цікавасьць, таму што інтрыга застаецца ў гэтым пытаньні».

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Мінчанін прыгавораны да 20 гадоў пазбаўлення волі за згвалтаванне непаўнагадовых дачок і падчаркі

Судом Фрунзенскага раёна Мінска 40-гадовы мінчанін, які абвінавачваецца ва ўчаненні згвалтаванняў і гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх, прыгавораны да 20 гадоў паз

Ольга Ковалькова: «Мы скажем «Стоп!» фальсификациям!»

Один из лидеров оргкомитета по созданию партии «Белорусская христианская демократия» рассказала «Народной Воле», как во время избирательной кампании в местные Советы депутатов будет работать обществен