Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Актывісты зарэгістраванага ў Чэхіі грамадскага аб`яднання "Малады фронт" 27 кастрычніка перадалі ў Міністэрства культуры 10.540 подпісаў, сабраных за месяц пад зваротам аб наданні бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.
16:04 27 кастрычнiка 2016
92
Памер шрыфта

«Разам з подпісамі мы перадалі ў Мінкультуры сам бел-чырвона-белы сцяг, — паведаміў БелаПАН адзін з лідараў арганізацыі Дзмітрый Дашкевіч. — Раней у адным з адказаў чыноўнікі заяўлялі, што ў іх няма сцяга, які можна прызнаць гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Таму з подпісамі мы перадалі і сцяг, які па меншай меры будзе захоўвацца ў іх у архівах».

 
Дашкевіч спадзяецца, што чыноўнікі ўлічаць «дзесяцітысячнае меркаванне» народа. Паводле яго слоў, большую частку гэтых подпісаў сабралі ўсяго шэсць чалавек. Пры гэтым грамадскі актывіст зазначыў, што ў міністэрстве «не вельмі хацелі браць подпісы», заявіўшы, што раней ужо быў прыняты электронны зварот. Збор пад электронным зваротам таксама арганізаваў «Малады фронт», яго падпісалі 2.299 чалавек.

Адказ на цяперашні зварот «Маладога фронту» павінен прыйсці праз 15 дзён. «Але мы рабілі гэта не для чыноўнікаў, рашэнне якіх будзе звязанае з кан`юнктурнымі інтарэсамі. Мы бачым, што падпісная кампанія, якая праходзіла на працягу месяца, узняла пытанне нацыянальнай ідэі на дзяржаўны ўзровень, яно абмяркоўвалася на тэлебачанні, — заявіў Дашкевіч. — Магчыма, з нейкіх кан`юнктурных меркаванняў яны ўлічаць думку грамадзян. Але калі яны гэта і не зробяць, добра ўжо тое, што тысячы грамадзян бачылі ў пераходах бел-чырвона-белы сцяг, задавалі пытанні, падпісваліся пад зваротам, пераадольваючы страх».

Бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» былі ўзаконеныя 19 верасня 1991 года Вярхоўным Саветам 12-га склікання. 14 мая 1995 года па ініцыятыве прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі адбыўся рэферэндум, па выніках якога бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» былі замененыя сцягам і гербам на аснове сімволікі БССР.

 
Фота Змітра Дашкевіча, facebook
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Из Минска в аэропорт хотят построить короткую дорогу

Из столицы в Национальный аэропорт Минск планируют построить новую автомагистраль, которая будет проходить от ул. Ваупшасова.
9 снежня 2017

Председателем «Молодого фронта» избран Евгений Васькович

Председателем международного общественного объединения «Молодой фронт» (организация зарегистрирована в Чехии) избран Евгений Васькович. Такое решение принял съезд организации 9 декабря в Минске.
9 снежня 2017

Макей: Захаду патрэбна незалежная Беларусь, а не васальная дзяржава на перыферыі імперый

Краінам Захаду патрэбна незалежная і суверэнная Беларусь, а не "нейкая васальная або лімітрофная дзяржава на перыферыі якіх-небудзь імперый або геапалітычных гульцоў". Пра гэта заявіў міністр замежных