Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

 Еўрасаюз вітае прыняцце Беларуссю плана па рэалізацыі міжнародных рэкамендацый у галіне правоў чалавека.
13:15 27 кастрычнiка 2016
30
Памер шрыфта
Пра гэта заявіла кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын на канферэнцыі «Агульнаеўрапейскія інтэграцыйныя працэсы: да агульнага бачання праз трансгранічную сінергію» 27 кастрычніка ў Мінску.

«У сферы абароны правоў чалавека мы бачым цяпер больш адкрытую сітуацыю, большае жаданне Беларусі абмяркоўваць гэта», — сказала Віктарын.

Яна таксама звярнула ўвагу на актывізацыю дыялогу па правах чалавека па лініі Беларусь — ЕС у 2016 годзе. «У той жа час мы ўсведамляем, што гэта (развіццё дэмакратыі і правоў чалавека. — БелаПАН.) усё яшчэ выклік для Беларусі», — дадала дыпламат, паведамляе БелаПАН.

Кіраўнік прадстаўніцтва ЕС падкрэсліла, што асноўнай перашкодай у развіцці дыялогу з’яўляецца захаванне ў Беларусі смяротнай кары. «Смяротнае пакаранне — важная праблема, якая кідае цень на наша ўзаемадзеянне. Мы сочым за сітуацыяй у гэтай галіне і будзем актыўна гэта абмяркоўваць», — сказала на заканчэнне Віктарын.

Як паведамлялася раней, у Беларусі прыняты Міжведамасны план па рэалізацыі рэкамендацый Універсальнага перыядычнага агляду (УПА) на 2016—2019 гады.

Універсальны перыядычны агляд — гэта механізм, створаны ў рамках ААН для вызначэння сітуацыі з правамі чалавека ва ўсіх краінах свету, ступені рэалізацыі дзяржавамі ўсяго спектру правоў чалавека: эканамічных, палітычных, сацыяльных, грамадзянскіх і культурных. Краіны праходзяць працэдуру агляду адзін раз у чатыры з паловай гады і па выніках атрымліваюць ад Савета ААН па правах чалавека рэкамендацыі па паляпшэнні сітуацыі.

Прыняты ў Беларусі план прадугледжвае рэалізацыю 100 мерапрыемстваў, сярод якіх: працяг вывучэння пытання аб мэтазгоднасці стварэння ў Беларусі нацыянальнага інстытута па правах чалавека; рэвізія працы грамадскіх кансультацыйных саветаў пры органах дзяржкіравання для павышэння празрыстасці іх дзейнасці; аналіз прэтэнзій, якія найбольш часта адрасуюцца беларускімі грамадзянамі ў Камітэт ААН па правах чалавека ў рамках працэдуры разгляду індывідуальных паведамленняў; вывучэнне міжнародных тэндэнцый у пытанні аб прымяненні смяротнага пакарання і адносіны да гэтай тэмы грамадскасці; працяг узаемадзеяння з АБСЕ па пытаннях удасканалення выбарчага працэсу ў Беларусі і іншыя.

Беларускія праваабаронцы ў цэлым пазітыўна ацанілі прыняцце міжведамаснага плана, але лічаць, што ён пазбаўлены канкрэтыкі і наўрад ці можа радыкальна паўплываць на сітуацыю з правамі чалавека ў краіне.

 
Фота з адкрытых крыніц
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра

Митрополит Кондрусевич надеется, что Папа Римский посетит Беларусь

Митрополит Минско-Могилевский архиепископ Тадеуш Кондрусевич надеется, что Папа Римский посетит Беларусь. Об этом он рассказал журналистам в Минске 15 декабря.

Койко-место в кардиологическом отделении президентской больницы стоит 41 рубль в сутки

Больничные завтрак, обед и ужин пациент-платник оплачивает дополнительно.