Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Беларусь заняла 37-е месца ў новым даследаванні Сусветнага банка "Вядзенне бізнесу — 2017: Роўныя магчымасці для ўсіх" (Doing business-2017).
8:09 26 кастрычнiка 2016
40
Памер шрыфта
Павышэнне рэйтынгу Беларусі на сем пазіцый эксперты Сусветнага банка тлумачаць правядзеннем шэрагу значных рэформаў.

У апублікаваным даследаванні Беларусь увайшла ў дзясятку вядучых краін па правядзенні рэформаў, спрыяльных для бізнесу. Пры падрыхтоўцы дакладу былі ўлічаныя рэформы ў перыяд з 2 чэрвеня 2015 года па 1 чэрвеня 2016 года. Беларусь ажыццявіла «чатыры значныя рэформы, якія спрашчаюць вядзенне бізнесу», паведамляе БелаПАН.

Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб спрашчэнні працэдур падключэння да сістэмы электразабеспячэння за кошт ўкаранення прынцыпу «аднаго акна», перадачы маёмасці за кошт узмацнення празрыстасці і надзейнасці сістэмы кіравання зямельнымі рэсурсамі.

«Сёння для рэгістрацыі уласнасці ў Беларусі неабходна прайсці толькі дзве працэдуры і патраціць тры дні, што дазволіла краіне выйсці на пятае месца ў свеце па паказчыку «Рэгістрацыя ўласнасці». Акрамя таго, была створана сістэма крэдытных гісторый, і Бюро крэдытных гісторый пачало прысвойваць ацэнкі крэдытаздольнасці пазычальнікаў», — гаворыцца ў паведамленні Сусветнага банка.

Новае даследаванне Сусветнага банка таксама ўлічвае крокі беларускіх улад па ўмацаванні абароны правоў мінарытарных інвестараў, якія гарантуюць прававую абарону ў тых выпадках, калі аперацыі звязаных бакоў прычыняюць кампаніі шкоду, і якія робяць больш жорсткімі патрабаванні да карпаратыўнай празрыстасці.

«Паслядоўныя намаганні беларускага ўрада па ўдасканаленні рэгуляторнага асяроддзя для бізнесу відавочна аказалі пазітыўны ўплыў на рэйтынг краіны ў дакладзе «Вядзенне бізнесу» на працягу апошняга дзесяцігоддзя. На сённяшні дзень цяжкая задача заключаецца ў выкарыстанні гэтых істотных дасягненняў у галіне рэформаў для прыцягнення прамых замежных інвестыцый», — пракаментаваў вынікі даследавання Doing business-2017 кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Ян Чул Кім.

На яго думку, каб прыцягнуць прамыя замежныя інвестыцыі, неабходна дапоўніць рэформы, якія разглядаюцца ў дакладзе «Вядзенне бізнесу», прыняццем своечасовых мер у галіне эканамічнай палітыкі для ліквідацыі структурных бар`ераў росту.

У 2011 годзе Беларусь займала ў даследаванні 91-е месца. Раней улады ставілі задачу ўвайсці ў трыццатку найбольш прывабных краін па ўмовах вядзення бізнесу.

Варта адзначыць, што Расія ў новым рэйтынгу саступае Беларусі, хоць і паднялася за год з 51-га на 40-е месца. За сем гадоў, з 2011 года да 2018-га, РФ плануе падняцца на 100 месцаў — са 120-га на 20-е. У маі 2012 года прэзідэнт краіны Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прыняцці адпаведных мер (так званых сто крокаў).

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

15 снежня 2017

Госконтроль: плановых проверок с 1 января не будет. Будут выборочные

Координационные планы контрольной (надзорной) деятельности на первое и второе полугодия 2018 года формироваться не будут.
15 снежня 2017

Госпредприятия пошлют на четыре буквы

Белорусские власти прислушались к МВФ и выполняют рекомендации фонда.
15 снежня 2017

Падатковыя службы Расіі і Беларусі распрацоўваюць новы фармат абмену падатковай інфармацыяй

Федэральная падатковая служба (ФПС) Расіі і Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) Беларусі распрацоўваюць парадак аўтаматычнага абмену падатковай інфармацыяй па асобным абароненым канале сувязі. Гэт