Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Пракурор папрасіў суд прыгаварыць блогера Эдуарда Пальчыса да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі, паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец са спасылкай на свае крыніцы.
16:17 25 кастрычнiка 2016
86
Памер шрыфта
«Паводле нашай інфармацыі, на сённяшнім пасяджэнні пракурор запрасіў рэальны турэмны тэрмін Эдуарду. Гаворка аб умоўным тэрміне, на што мы спадзяваліся, не ішла. Тры з паловай гады за патрыятызм — гэта вар’яцтва», — сказаў Севярынец.

Разгляд справы Пальчыса праходзіць у Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме. Цяпер на працэсе абвешчаны перапынак да 16.00, затым абвінавачваны выступіць з апошнім словам, паведамляе БелаПАН, пасля чаго стане вядома дата вынясення прысуду. Паводле інфармацыі Севярынца, гэта можа адбыцца 28 ці 31 кастрычніка.

У дні суда над Пальчысам (14, 17—20, 24—25 кастрычніка) актывісты розных апазіцыйных арганізацый прыходзілі да будынка суда з партрэтамі блогера і бел-чырвона-белымі сцягамі, каб выказаць падтрымку абвінавачванаму. Супрацоўнікі міліцыі лічаць акцыю незаконнай, складаючы ў дачыненні да яе ўдзельнікаў пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Сёння міліцыя склала пратаколы ў дачыненні да дзесяці ўдзельнікаў акцыі: самога Севярынца, Алеся Макаева, Паўла Пракаповіча, Максіма Вінярскага, Міхаіла Бутыліна, Сяргея Пальчэўскага, Дзмітрыя Дашкевіча, Антона Зялко, Рамана Ганчарова і Наталлі Саматыя. За сем дзён у дачыненні да актывістаў было складзена каля 70 пратаколаў.

25-гадовы рэдактар сайта 1863x.com Эдуард Пальчыс, вядомы як Джон Сільвер, абвінавачваецца ў распальванні варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў вырабе і распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару (арт. 343 КК).

У канцы жніўня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбыўся грамадзянскі працэс аб прызнанні экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі, размешчанай на сайце 1863x.com. Гэтыя слуханні таксама праходзілі ў закрытым рэжыме.

Сайт 1863x.com быў створаны каля двух гадоў таму. На ім публікаваліся палітычныя тэксты, нярэдка з крытыкай уладаў Беларусі і Расіі. Стваральнік рэсурсу вёў яго на ўмовах ананімнасці. Адзіным сродкам сувязі з рэдактарам быў інтэрнэт, з дапамогай якога ён кантактаваў з аўтарамі і даваў інтэрв’ю. Прадстаўнікі дэмакратычных сіл і праваабаронцы Беларусі лічаць крымінальную справу блогера палітычнай.

5 кастрычніка шэсць беларускіх арганізацый, уключаючы Беларускую асацыяцыю журналістаў, выступілі з сумеснай заявай, у якой прызналі Пальчыса палітычным вязнем. Паводле іх ацэнкі, публікацыі, за якія судзяць Пальчыса, з’яўляюцца «не больш чым аўтарскім меркаваннем аўтара на шэраг гістарычных падзей і фактаў» і «не ўтрымліваюць доказаў распальвання вайны, насілля або нянавісці, не ўяўляюць пагрозы для нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку або здароўя і маральнасці грамадства».

 
Фота з адкрытых крыніц
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

16 снежня 2017

«Гавары праўду» правяла у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў

Зарэгістраваная ў якасці грамадскага аб'яднання кампанія "Гавары праўду" правяла 16 снежня на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясц
15 снежня 2017

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра
15 снежня 2017

Митрополит Кондрусевич надеется, что Папа Римский посетит Беларусь

Митрополит Минско-Могилевский архиепископ Тадеуш Кондрусевич надеется, что Папа Римский посетит Беларусь. Об этом он рассказал журналистам в Минске 15 декабря.