Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Кансультацыі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Аргентыны прайшлі 24 кастрычніка ў Мінску.
15:45 24 кастрычнiка 2016
49
Памер шрыфта

Намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў і ягоны аргентынскі калега Карлас Марыё Фарадоры абмеркавалі разьвіцьцё дыялёгу ў палітычнай, гандлёвай і гуманітарнай галінах. На сустрэчы яны падпісалі міжурадавае пагадненьне пра ўзаемныя бязьвізавыя паездкі грамадзян.

Пакуль для наведваньня Аргентыны беларусам усё яшчэ патрэбная віза, якую можна афармляць у маскоўскай ці кіеўскай амбасадах Аргентыны. Пагадненьне набудзе сілу толькі пасьля праходжаньня ўнутрыдзяржаўных працэдур у Беларусі і Аргентыне, перадае Радыё Свабода. Калі яны пройдуць і колькі «бязьвізавых» дзён атрымаюць беларусы і аргентынцы — не ўдакладняецца.

Аналягічнае пагадненьне Беларусь падпісала ў кастрычніку з Бразыліяй. Беларусам у Бразыліі і бразыльцам у Беларусі даецца да 90 дзён на год бязьвізавага знаходжаньня.

На гэты момант беларусы могуць наведваць бязь візаў 24 краіны: Азэрбайджан, Армэнію, Віетнам, Вэнэсуэлу, Гандурас, Грузію, Казахстан, Кубу, Кіргізстан, Македонію, Малайзію, Малдову, Манголію, Нікарагуа, Панаму, Пэру, Расею, Сэрбію, Таджыкістан, Турэччыну, Узбэкістан, Украіну, Чарнагорыю і Эквадор. Паводле рэйтынгу, які ўлічвае бязьвізавы доступ для кароткачасовых паездак, беларускае грамадзянства горшае, чым альбанскае і ганскае.

У Беларусі абмяркоўвалася скасаваньне візаў для турыстаў з 80 краінаў на 5 дзён, але сілавікі сумняюцца ў бясьпецы такога рашэньня. Сёньня замежным турыстам бязь візаў дазваляецца наведаць у турыстычных мэтах Аўгустоўскі канал на тэрмін да 5 дзён. Дзеля гэтага ім трэба атрымаць пэўны дакумэнті мець на кожны дзень ня менш як 42 рублі.

Ружовы дом у Буэнас-Айрэсе, афіцыйнае працоўнае месца прэзыдэнта Аргентыны. Фота з сайта Радыё Свабода

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Мінчанін прыгавораны да 20 гадоў пазбаўлення волі за згвалтаванне непаўнагадовых дачок і падчаркі

Судом Фрунзенскага раёна Мінска 40-гадовы мінчанін, які абвінавачваецца ва ўчаненні згвалтаванняў і гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх, прыгавораны да 20 гадоў паз

Ольга Ковалькова: «Мы скажем «Стоп!» фальсификациям!»

Один из лидеров оргкомитета по созданию партии «Белорусская христианская демократия» рассказала «Народной Воле», как во время избирательной кампании в местные Советы депутатов будет работать обществен